Здароўе

Новы сертыфікат аб прышчэпцы супраць каранавіруса будзе з QR-кодам. Яго будуць выдаваць з 15 лютага

З 15 лютага ў краіне з'явяцца новыя сертыфікаты аб вакцынацыі супраць COVID-19. Як яны будуць выглядаць, расказаў загадчык сектара праграмна-інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Віктар Сідарэнка.

Паколькі ўвядзенне новай формы сертыфіката звязана з пачаткам у краіне этапа рэвакцынацыі, то ў ёй уведзеныя дадатковыя графы: бустерная вакцынацыя / рэвакцынацыя. Таксама ўнутры дакумента з'явілася стандартызаванае месца для размяшчэння QR-кода.

«Гэта важна для тых, хто выкарыстоўвае мабільны дадатак «Падарожнічаю без COVID-19», — падкрэсліў Віктар Сідарэнка. Паводле яго, так беларусы змогуць без праблем перамяшчацца ў дзяржавы ЕАЭС і іншыя краіны, дзе дзейнічае гэта дадатак.

Але паколькі ў кожнай краіны свае правілы, то лепш пра ўсе нюансы падарожнікам даведвацца загадзя і не спадзявацца толькі на сертыфікат.

Старыя сертыфікаты захаваюць сапраўднасць да пазначанай на іх даты. Пытанне ж абмену на новы сертыфікат аддаецца на вырашэнне саміх людзей. Замену можна зрабіць там, дзе атрымліваўся папярэдні дакумент.

Таксама ў краіне з'явіцца адзіная сістэма, дзе будуць зарэгістраваныя ўсе «белыя сертыфікаты», гэта значыць атрыманыя афіцыйна, не фальсіфікаваныя. Яе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 1 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць