Здарэнні

«Сабакі прыцягнулі абгарэлую чалавечую нагу». Што вядома пра жудаснае забойства ў Лунінцы

У пачатку лютага жыхары аднаго з лунінецкіх шматпавярховікаў знайшлі абгарэлую чалавечую нагу каля свайго дома. Выклікалі міліцыю, аказалася ў прыватным доме побач жанчына забіла сужыцеля і спрабавала пазбавіцца ад цела. «Наша Ніва» пагаварыла з сынам загінулага мужчыны.

50-гадовы Сяргей сышоў ад жонкі і дарослага сына ўжо даўно. Не разводзіўся, але жыў з іншай жанчынай, 48-гадовай Людмілай у яе доме.

«Мы жывем з маці ў шматкватэрным доме непадалёк ад дома той Людмілы. Бацька нават час ад часу заходзіў да нас: пагаварыць ці па справах, — кажа сын Сяргея. — Афіцыйна яны нідзе не працавалі, ездзілі ўдваіх на падпрацоўкі да фермераў». 

«Як бацька выпіваў, то з Людмілай яны сварыліся пастаянна»

«Бывала, бацька выпіваў. Тая Людміла можа і рэдка піла, тут я не ведаю. Хадзілі чуткі, што яна ўвогуле закадзіраваная, — кажа сын мужчыны. — Але, як кажуць, у той вечар яны пілі ўдваіх. 

Бацька быў бяскрыўдны, калі вып’е. Гэта цвярозы ён быў нейкі раздражнёны, а як выпіваў, то нават станавіўся дабрэйшым. Але як ён выпіваў, то з Людмілай яны сварыліся пастаянна, нават часам бацька да нас у кватэру прыходзіў, перачакаць, пакуль выветрыцца алкаголь.

Людмілу людзі ведаюць, адгукаюцца пра яе як пра даволі агрэсіўнага чалавека. Расказвалі, што ў аўтобусе па дарозе на заробкі магла скандал зладзіць. Ды і ў бацькі забірала грошы, якія яны разам зараблялі, магла яму твар падрапаць за тое, што ён п’е.

«Я ведаю і яе, і бацьку свайго. Не разумею, што там адбылося»

«Кажуць, здарылася ўсё 4 лютага. Людміла ўдарыла бацьку чымсьці цяжкім па галаве, — гаворыць сын. — Не факт, што ён там памёр пасля таго ўдару, пасля спрабавала расчляніць цела, спаліць яго. Гэта прыватны дом, усё рабіла недзе ў яме для смецця. 

Чаму яна не давяла справу да канца? Незразумела. Можа не гарэла, можа надвор’е, ці яшчэ што. Можа частка згарэла, астатняе яна закідала чымсьці, а пасля кавалак выцягнулі сабакі, яны тут сапраўды бегаюць.

Проста каля дома людзі заўважылі кавалак абгарэлай чалавечай нагі. Скрыншот з міліцэйскага відэа.

Побач з яе домам стаіць шматпавярховік, метраў дваццаць да яго. І каля шматпавярховіка нехта заўважыў чалавечую нагу. Адразу ж пазваніў у міліцыю.

Міліцыя пачала аглядаць тэрыторыю. І ў Людмілы ў двары ўбачылі цела бацькі, часткова абгарэлае.

Прычына яе ўчынку невядомая. Міліцыя абяцае паведаміць што там было, толькі тады, калі ўсё цалкам высветліцца. Але Людміла ўжо сазналася, здаецца. Рабіла ўсё яна адна: сын у войску, дачка жыве асобна. 

«Тое, што яна рабіла пасля, рабіла ж свядома»

«Я ведаю і яе, і бацьку свайго. Не разумею, што там адбылося. Ці мог бацька тую Людмілу справакаваць? Ну можа словамі, можа сказаў нешта крыўднае. 

Той самы шматпавярховік, каля якога знайшлі часткі цела мужчыны. Фота: скрыншот відэа МУС

Але ж, што б не казаў чалавек, гэта не дае права яго забіваць. Што ж тычыцца фізічных канфліктаў — я ніколі не бачыў на ёй слядоў збіцця.

Ды і калі выпадкова забіла — то пазваніла б у міліцыю, можа быць кваліфікавалі як смерць па неасцярожнасці. А тое, што яна рабіла пасля, рабіла ж свядома.

Бацьку яшчэ не пахавалі, цела пакуль у Пінску, на экспертызе. Але пахаванне адбудзецца цягам тыдня».

Цяпер Людміла пад вартай. Калі яе ўчынак кваліфікуюць як забойства і прызнаюць вінаватай, то ёй пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі (у Беларусі жанчынам не прысуджаюць пажыццёвае зняволенне ці расстрэл).

Чытайце яшчэ:

«Там фігуруе Сафія Сапега». Дэталі справы двух работнікаў «Белтэлекама», якія атрымалі па 11 гадоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна49

Грамадстваабмяркоўвайце!49

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?1

Латвія прыпыняе нерэгулярныя аўтобусныя паездкі з Беларусі і Расіі2

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?31

Ігар Бокій атрымаў ад дзяржавы больш за $1 мільён прызавых — а цяпер вырашылі, што ён занадта здаровы для Паралімпіяды14

На час зімовай Алімпіяды Італія запросіць перамір'е для ўсіх войнаў, уключна з Украінай4

«Жыве найлепшым жыццём»: нобелеўскаму лаўрэату не могуць паведаміць пра ўзнагароду, бо ў яго лічбавы дэтокс

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы5

У Польшчы прадставілі яшчэ адзін законапраект аб грамадзянстве: 15 гадоў жыцця ў краіне, польская на ўзроўні С1 і даведка аб несудзімасці на радзіме41

«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай. А Лабееў яе купіў тым, што назваўся адзінокім бацькам з дзецьмі»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна49

Грамадстваабмяркоўвайце!49

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць