Аўто

Больш за 2,5 тысячы машын захраслі на мяжы з Літвой. Мытнікі кажуць, што праблема не ў Беларусі

Беларускі мытны камітэт паведамляе, што за мінулыя суткі калегі з Літвы толькі на 40% выканалі дамоўленасці па пропуску аўтамабіляў праз мяжу. Праблема ў тэхнічных збоях на літоўскім баку, з 7 лютага машыны афармляюць уручную.

Паводле беларускіх мытнікаў, сітуацыя не палепшае як мінімум да 15 лютага. 

За мінулыя суткі менш за ўсё машын прайшло праз памежны пункт «Каменны Лог» — 152 пры норме 500. Гаворка найперш пра грузавы транспарт, рух легкавога істотна скараціўся з-за кавідных абмежаванняў.

Ёсць праблемы і на польскім кірунку: там прапусцілі 65% ад устаноўленай нормы. 

Цяпер на выездзе з Беларусі стаіць больш за 4,7 тысячы грузавікоў, з іх каля 2,6 тысячы — на літоўскім кірунку, больш за тысячу — на польскім і столькі ж у бок Латвіі. 

Беларускі мытны камітэт даводзіць, што са свайго боку робіць усё магчымае, каб паскорыць рух чэргаў.

Нагадаем, расійская Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў паскардзілася намесніку міністра замежных спраў РФ Андрэю Рудэнку на доўгія чэргі ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з ЕС. У лісце Асацыяцыя ўказвае на праблему з боку непасрэдна беларускай мяжы: па іх словах, пры прапускной здольнасці пункта «Каменны Лог» у 500 машын за суткі, там афармляюць толькі 300—400 фур.

Чытайце яшчэ:

Расійскія перавозчыкі скардзяцца на доўгія чэргі на мяжы Беларусі і ЕС. Вінавацяць беларускі бок

«Выглядае, спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва». Чаму ў Беларусі да гэтага часу не адмянілі забарону на выезд

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць