Свет

Офіс Зяленскага: Працягваюцца баі практычна на ўсёй тэрыторыі Украіны

Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што працягваюцца баі практычна на ўсёй тэрыторыі Украіны паблізу межаў з Расіяй і Беларуссю.

Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

«Расійскія войскі, якія атакавалі Украіну, узялі аператыўную паўзу і ажыццяўляюць перагрупоўку сіл, але пазіцыйныя баі працягваюцца практычна па ўсёй краіне паблізу мяжы з Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю», — пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк на брыфінгу.

Паводле яго слоў, жорсткія баі працягваюцца на поўдні Украіны.

«Пад ударам знаходзяцца Генічаск, Скадоўск, Новая Кахоўка. Вельмі шмат фота- і відэафіксацыі разбурэнняў, якія наносяць расійскія ўзброеныя сілы ўжо нават цывільнай інфраструктуры», — сказаў Міхаіл Падаляк.

Ён адзначыў, што жорсткія баі таксама ідуць на Данецкім і Луганскім кірунках, і ўзброеныя сілы Украіны былі гатовыя да такога развіцця падзей. «Украінскія абаронцы вельмі актыўна аказваюць супраціў і нават адкідваюць суперніка на некаторую адлегласць ад межаў».

Дарадца Офіса кіраўніка дзяржавы адзначыў, што Украіна па-ранейшаму кантралюе пастаўкі прадуктаў харчавання і інфраструктуру, якая забяспечвае паўсядзённае жыццё людзей.

Міхаіл Падаляк адзначыў, што на поўдні і ўсходзе Украіны расійскія ўзброеныя сілы атакуюць не толькі вайсковую інфраструктуру, але і пачалі наносіць удары па цывільных аб'ектах.

«У Вуглядары пад абстрэл рэактыўнымі залпавымі сістэмамі трапіла бальніца. Гэтак жа «градамі» атакуюць мікрараёны Марыупаля», — адзначыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта.

Акрамя таго, паводле яго слоў, з тэрыторыі Беларусі не толькі зайшлі сухапутныя войскі агрэсара, але і былі ажыццёўленыя ўдары чатырма балістычнымі ракетамі па тэрыторыі Украіны. «Гэта юрыдычныя доказы Вялікай вайны, якую развязала РФ супраць Украіны з дапамогай Беларусі, і яны павінны быць зафіксаваныя», — падкрэсліў Міхаіл Падаляк.

«Ёсць таксама аператыўныя звесткі, што некалькі груповак Расійскай Федэрацыі хацелі здзейсніць тэрарыстычны акт на Чарнобыльскай АЭС і выклікаць магутную экалагічную катастрофу. Гэта істотна мяняе карціну таго, што адбываецца ва Украіне. Зразумела, што РФ не проста хоча зрынуць ўрад ці замяніць яго на марыянетачных выканаўцаў — яна хоча пацягнуць максімальныя разбурэнні ва Украіне. Нават экалагічнага характару», — адзначыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону47

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням6

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону47

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць