26 верасня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон, які рэгулюе дапамогу для ўкраінцаў, але закранае і іншых іншаземцаў, у тым ліку беларусаў. Асноўнае змяненне датычыцца выплат на дзяцей па праграме «Сям’я 800+», піша «Белсат».

Раней дапамогу маглі атрымліваць усе іншаземцы з законным статусам у Польшчы, нават калі яны не мелі працы. Цяпер жа яе не дадуць тым бацькам, хто не працуе (за выключэннем людзей з інваліднасцю). Каб мець права на выплату, трэба атрымліваць не менш за палову мінімальнай зарплаты, гэта каля 2333 злотых (каля 627 даляраў).
Не ўсе віды працоўных дамоваў будуць лічыцца падставай для выплаты. Напрыклад, дамова падраду (o dzieło) не падыходзіць, бо з яе не робяцца адлічэнні ў сацыяльнае страхаванне. Але калі іншаземец плаціць гэтыя ўнёскі праз іншыя кантракты і адпавядае патрабаванням, ён можа атрымаць дапамогу.
Сям’я іншаземцаў мае права на «800+», калі хаця б адзін з бацькоў афіцыйна працуе. Праверку гэтага будзе ажыццяўляць польскі фонд сацыяльнага страхавання (ZUS).
Улады тлумачаць, што новыя правілы спыняць выпадкі, калі ўкраінцы атрымлівалі грошы, не жывучы і не працуючы ў Польшчы. Паводле ўрада, гэта дазволіць ашчадзіць каля 270 мільёнаў злотых (каля 74 мільёнаў даляраў) у 2026 годзе.
Акрамя таго, закон падаўжае для ўкраінцаў адмысловы статус, які дазваляе ім законна заставацца ў Польшчы, да 4 сакавіка 2026 года. Пры гэтым адзначаецца, што гэта апошняе падаўжэнне.
Наўроцкі таксама анансаваў новыя ініцыятывы — адзін законапраект будзе тычыцца спрашчэння атрыманння польскага грамадзянства, а другі — забароны «бандэраўскай ідэалогіі».
Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА
Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці
Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы
Украінскі журналіст назваў Наўроцкага «паханом». Яго звольнілі з польскага СМІ, а канцылярыя прэзідэнта заклікала перапісаць Канстытуцыю
Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны
Каментары