Улада11

Ціханоўская: Кожны год рэжым апяваў вайну, каб аднойчы дапамагчы Крамлю пачаць новую

«Ужо не важна: падабаецца Бабарыка, Ціханоўскі ці Лукашэнка. Важна захаваць Беларусь і яе сумленнае імя», — Святлана Ціханоўская запісала зварот з нагоды 9 Мая. Ён кардынальна адрозніваецца ад рыторыкі Лукашэнкі.

Яна расказала, што яе прадзед Крывулец Афанасій быў паранены у баі пад Берлінам і памёр 2 мая 1945 года, усяго за некалькі дзён да заканчэння вайны.

«Колькі добрых спраў можна было б зрабіць і колькім героям удзячыць за мір, але рэжым замест гэтага кожны год апяваў саму вайну і перамогу ў ёй, каб аднойчы дапамагчы Крамлю пачаць новую.

І ў Дзень Перамогі мне давядзецца гаварыць з вамі пра тое, што Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае параза».

Ціханоўская нагадала, як пасля заканчэння Другой сусветнай вайны рэпарацыі выплочвала не толькі Германія, але яе краіны-саюзніцы.

«Параза ў вайне — гэта не толькі эканамічныя страты. Сёння для Беларусі гэта значыць быць саюзнікам таго, каго свет запомніць гэтак жа, як памятае фашыстаў. Што б ні казалі па тэлебачанні, ваенныя злачынствы расійскай арміі ўжо даказаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Тое, што Пуцін робіць з Украінай — гэта бесчалавечная жудасная кара. Кара не толькі мірных украінцаў, але і будучыні Расіі. А разам з ёй і будучыні Беларусі».

Палітык звярнулася з просьбай да беларусаў, у якіх ёсць родныя і знаёмыя ў войску і міліцыі.

«Пагаварыце з імі. Звярніцеся да іх, нават калі пасля 2014-га, 2020-га ці лютага 2022-га вы больш не размаўляеце. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім гэтага нельга дазволіць.

Што ўжо не важна: падабаецца Бабарыка, Ціханоўскі ці Лукашэнка. Важна захаваць Беларусь і яе сумленнае імя.

Мае, вашыя, іх дзяды разам гінулі за гэту краіну — дык хіба мы маем права здрадзіць подзвігу тых, дзякуючы каму мы з'явіліся на гэты свет?» — скончыла свой зварот Ціханоўская.

На Дзень Перамогі Лукашэнка выступіў з агрэсіўнай прамовай, зневажаў Украіну і краіны Захаду

Каментары1

  • Янка
    03.06.2023
    Свет Лана, Мы Не Верим Вам.

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ21

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

Брытанскі палітык прызнаўся, што браў хабар за прасоўванне расійскіх наратываў. Яго справа ўскрыла механізм, як гэта робіцца6

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка2

Чаму Украіна перамагае ў вайне35

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць