Усяго патроху

Папулярнага ютубера з Бангладэш забрала паліцыя. Ён спяваў песні на вершы Рабіндраната Тагора, але рабіў гэта без павагі

Ютубер з Бангладэш, які набыў вялікую папулярнасць, свядома выконваючы папулярныя песні «міма нот», затрымала паліцыя і запатрабавала ад яго перастаць займацца музыкай. Музыка паскардзіўся, што яго падвяргалі «псіхалагічным катаванням» — трымалі ў аддзяленні восем гадзін, абражалі і прымушалі змяніць імя.

Герой Алом. Фота: AFP

Герой Алом — блогер і спявак з Бангладэш, які набраў папулярнасць выкананнем песень «міма нот». Абсурдныя кліпы на ўласныя трэкі і няёмкія каверы прынеслі артысту паўтара мільёна падпісчыкаў і амаль два мільёны фанатаў на фэйсбуку.

Аднак такі кантэнт выклікае не толькі спрэчкі сярод слухачоў, але і прыносіць даволі сур'ёзныя праблемы.

У пачатку жніўня Алом расказаў выданню AFP, што яго затрымалі мясцовыя паліцыянты. Паводле яго слоў, яго падвяргалі «псіхалагічным катаванням», пратрымаўшы ў аддзяленні каля васьмі гадзін, патрабавалі падпісаць паперу з выбачэннямі за выкананне класічных нацыянальных песень і казалі, «што ён «занадта выродлівы», каб быць папулярным спеваком.

Адзін з кліпаў Героя Алома

Асноўныя прэтэнзіі ў паліцыянтаў былі да «непаважлівых кавераў» на вершы вядомых бангладэшскіх паэтаў і музыкаў Казі Назрул Іслама і Рабідраната Тагора. Апошні асабліва ўшанаваны ў краіне як першы ўладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры не з Еўропы.

Шэф паліцыі Дакі, сталіцы Бангладэш, пацвердзіў затрыманне артыста. Ён паведаміў журналістам, што на Алома паступала шмат скаргаў, але цяпер ён папрасіў прабачэння за выкананне класічных песень і нашэнне паліцэйскай формы ў адным з кліпаў. «Ён перагледзеў стыль спеваў і запэўніў, што падобнага больш не паўторыцца», — дадаў кіраўнік дэпартамента.

Пры гэтым намеснік камісара паліцыі адзначыў, што некаторыя заявы Алома не адпавядаюць рэчаіснасці, напрыклад, адносна таго, што яго спрабавалі прымусіць змяніць імя, адмовіўшыся ад «статусу героя». «Ён прыдумляе гэта толькі для таго, каб прыцягнуць пабольш увагі ў сацсетках», — заявілі ў паліцыі.

Кліп, выпушчаны пасля затрымання

Неўзабаве пасля вызвалення Алом выпусціў новы кліп, у якім ён сядзіць за кратамі ў турэмнай робе і спявае пра тое, што яго нібыта могуць павесіць.

На ютубе і ў сацсетках падтрымалі артыста — карыстальнікі расцанілі гісторыю як замах на правы чалавека і назвалі дзеянні паліцэйскіх недапушчальнымі, нават калі спевы блогера раздражняюць іх ці слухачоў.

Акрамя музычнай кар'еры, Алом зняўся ў некалькіх фільмах, а ў 2018 годзе нават удзельнічаў у парламенцкіх выбарах. Спачатку яму некалькі разоў адмаўлялі ў вылучэнні ад мясцовай партыі, але ўрэшце дазволілі ўдзельнічаць у якасці незалежнага кандыдата. Вылучэнне прыцягнула такую ўвагу, што імя Алома трапіла на другое месца ў Google Trends сярод палітыкаў Бангладэш, але па выніках галасавання ён набраў усяго 863 галасы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе18

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ16

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў2

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад7

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць