Грамадства

Мужа, жонку і яе пляменніцу другі раз асудзілі па «народным» артыкуле

У судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада. Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенка і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 і асудзілі да «хатняй хіміі», паведамляе «Вясна».

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шчоткіна. Васіль Раманенка да суда знаходзіўся пад вартай. Алу Раманенка выпусцілі на волю пад заклад у памеры 9600 рублёў (3800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць. Аляксандра Антаненка знаходзілася на волі пад асабістым паручальніцтвам. Вядома, што ў Васіля ёсць дзіця.

Васіль і Ала Раманенка ды Аляксандра Антаненка раней ужо былі асуджаныя паводле таго ж артыкула.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачвання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асобаў: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту. У Раманенкаў было два БЧБ-сцяга.

Васіль Раманенка распавёў, што яны выйшлі на пратэст, каб выказаць нязгоду з прымяненнем уладай сілы да пратэстоўцаў у 2020 годзе. Ён пазнаў сябе на фотаздымках з пратэстаў і добраахвотна пакрыў частку шкоды ў памеры 200 рублёў — па 100 рублёў за два эпізоды. Ала і Аляксандра таксама прызналі віну і таксама пакрылі частку шкоды — па 200 і 100 рублёў адпаведна.

«Мінсктранс» агучыў свой іск на пакрыццё шкоды: 110 тысяч 624 рублі 90 капеек — з Раманенкаў, 62 тысячы 908 рублёў 83 капейкі — з Антаненка. Іскіы будуць разгледжаныя ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»28

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ21

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

Брытанскі палітык прызнаўся, што браў хабар за прасоўванне расійскіх наратываў. Яго справа ўскрыла механізм, як гэта робіцца6

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка2

Чаму Украіна перамагае ў вайне35

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»28

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць