Эканоміка

EPAM дамовіўся аб продажы амаль усіх сваіх актываў у Расіі

 EPAM падпісаў пагадненне аб продажы практычна ўсіх сваіх актываў у РФ трэцяму боку, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на справаздачу кампаніі. З кім менавіта заключаныя пагадненні, не ўдакладняецца.

«7 верасня 2022 года кампанія падпісала пагадненне аб продажы практычна ўсіх сваіх астатніх актываў у Расіі трэцяму боку. Тэрміны і завяршэнне продажу залежаць ад звычайных умоў закрыцця здзелкі, у тым ліку ўхвалення органаў расійскага ўрада», — гаворыцца ў справаздачы кампаніі.

Агульны кошт актываў ЕРАМ у Расіі складаў 42,9 млн даляраў па стане на 30 верасня, з якіх 33,1 млн даляраў складаюць сродкі ў наяўных або іх эквіваленце. Кампанія заяўляла аб намеры спыніць дзейнасць у Расіі яшчэ вясной гэтага года.

Пасля пачатку вайны ва Украіне EPAM паведаміў пра намеры пакінуць расійскі рынак. Па словах кіраўніка кампаніі Аркадзя Добкіна, на канчатковы сыход патрэбны час.

Раней EPAM апублікаваў справаздачу за трэці квартал 2022 года. З яе стала вядома, што ў кампаніі расце выручка, але скарачаюцца штаты і выдаткі на рэлакейт супрацоўнікаў.

Чытайце таксама:

Справаздача EPAM: прыбытак вырас, каманда і выдаткі на рэлакейт — скараціліся

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ12

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць