Улада

Вялікі сакрэт маленькай кампаніі

Падрабязнасці аўторкавай сустрэчы Сідорскага і Пуціна невядомыя.

Падрабязнасці ўчарашняй сустрэчы прэм’ер‑міністраў Беларусі і Расіі невядомыя — іх не каментуюць ні ў Мінску, ні ў Маскве. Між тым вядома, што сустрэча Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна ў Нова‑Агарове доўжылася як мінімум чатыры гадзіны.

Як патлумачыў БелаПАН прэс‑сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка, сустрэча была рабочай, таму ніякіх паведамленняў па яе выніках не плануецца. На сайтах урадаў Расіі і Беларусі размешчаны толькі кароткія паведамленні аб пачатку сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Сяргея Сідорскага з пратакольнай здымкі, куды былі дапушчаны журналісты.

Між тым чакалася, што на перамовах бакі абмяркуюць найбольш актуальныя праблемы двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні аб цане на газ і аб выдзяленні Беларусі крэдыту.

5 кастрычніка віцэ‑прэм’ер урада Расіі, міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў журналістам, што Расія «пакуль не разглядае» пытанне аб выдзяленні Беларусі апошняга траншу крэдыту. Гаворка ідзе пра 500 млн. долараў ЗША з заяўленага раней стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд. даляраў.

Што датычыць кошту газу, то праект бюджэту Беларусі на 2010 год сфармаваны зыходзячы з прагнозу сярэднегадавой цаны на газ у памеры 166 даляраў за тысячу кубаметраў (зараз — 115 даляраў).

Аднак у «Газпроме» называлі іншую лічбу — 200 даляраў. Акрамя таго, «Газпром» патрабуе ад Беларусі ліквідацыі запазычанасці за пастаўлены ў 2009 годзе газ.

Як адзначае расійскае выданне «КоммерсантЪ», прыезду Сідорскага ў Маскву «журналісты чакалі з асаблівай нецярплівасцю». «Інтарэс да яго візіту пастараўся падагрэць беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які напярэдадні выказаў масу папрокаў Уладзіміру Пуціну, і найперш у газавай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Беларусі (гаворка ідзе аб заявах Лукашэнкі, зробленых 2 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі для расійскіх журналістаў у Мінску. — БелаПАН.). Ад Уладзіміра Пуціна чакалі цяпер па меншай меры адэкватнага адказу, прычым не толькі расійскія, але і нават перш за ўсё беларускія журналісты, якія прыехалі ўчора ў Нова‑Агарова. Але адказу ніхто не пачуў», — піша «Ъ» 7 кастрычніка.

«Не выключана, што адзіным вынікам яркага выступлення спадара Лукашэнкі перад расійскімі журналістамі з нагоды Уладзіміра Пуціна стане поўнае ігнараванне беларускага прэзідэнта з боку расійскага прэм’ера — па грузінскай, напрыклад, мадэлі», — лічыць выданне.

На думку «Ъ», у такой сітуацыі пасяджэнні Савета міністраў і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якія плануецца правесці ў Маскве ў кастрычніку і лістападзе адпаведна, непажаданыя.

«Па‑першае, спадар Пуцін не сцвярджаў, што пасяджэнне Саўміна 28 кастрычніка і на самой справе адбудзецца, а па‑другое, гаварыў аб Вышэйшым дзяржсавеце так, як быццам на ім ніхто, акрамя Сяргея Сідорскага, прадстаўляць Беларусь не будзе і, галоўнае, не зможа. (І на самой справе, цяжка сабе ўявіць, што Аляксандр Лукашэнка пасля ўсяго сказанага ім як ні ў чым не бывала прыедзе ў Маскву, а расійскае кіраўніцтва яго як ні ў чым не бывала прыме. Гэта значыць у інтарэсах і таго і другіх не бачыцца адзін з адным.)», — адзначае «Ъ».

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць