Усяго патроху11

У мінскіх аптэках скончыліся маскі і няма арпетолу

Але арпетол (арбідол) павінен з'явіцца ў аптэках у самы найбліжэйшы час.

У мінскіх аптэках бракуе не толькі супрацьвірусных прэпаратаў, але нават і звычайных марлевых павязак.

Карэспандэнт «НН» абышоў чатыры аптэкі ў цэнтры горада і паўсюль сутыкнуўся з аднолькавым відовішчам — вялікія чэргі і расчараваныя адсутнасцю неабходных прэпаратаў пакупнікі. На пытанне, калі ж будуць завезеныя хаця б марлевыя павязкі, фармацэўты толькі паціскаюць плячыма і прапануюць прыйсці пазней.

Застаецца толькі здагадвацца, куды падзеліся маскі. На вуліцах горада людзей, якія карыстаюцца гэтым простым сродкам, пакуль вобмаль.

АП

***

У канцэрне «Белбіяфарм» БелаПАН паведамілі, што прадпрыемствы, якія падначаленыя канцэрну, не вырабляюць аксалінавую мазь і засцерагальныя маскі.

Чаму неабходныя лекі не завозяцца ў дастатковай колькасці ў краіну, у кіраўніцтве РУП «Белфармацыя» адмовіліся пракаментаваць,

заявіўшы, што па растлумачэнні належыць звяртацца ў Міністэрства аховы здароўя. У самім ведамстве на гэты момант таксама каментарый атрымаць не ўдалося.

У беларускай кампаніі «Лекфарм», якая вырабляе супрацьвірусныя лекі «Арпетол» (міжнародная патэнтаваная назва — арбідол), паведамілі, што ў бліжэйшыя некалькі гадзін гэтыя лекі павінны з’явіцца ў мінскіх аптэках.

Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Сяргея Благавешчанскага, прадпрыемства адгрузіла 40 тыс. упаковак гэтага супрацьвіруснага сродку. Усяго за суткі выпушчана 200 тыс. упаковак, плануецца выпусціць яшчэ 300‑500 тыс. «Так што ў бліжэйшы час попыт павінен быць задаволены», — запэўніў Благавешчанскі.

БелаПАН

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Каментары1

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць