Свет

Іран усталёўвае камеры, каб адсочваць і караць жанчын без хіджабаў

Іранская паліцыя, каб спыніць рост парушэнняў абавязковага дрэс-коду сярод жанчын, будзе ўсталёўваць камеры назірання ў грамадскіх месцах і на дарогах, піша Reuters.

Фота: Behzad Ghaffarian / Unsplash

Пасля таго, як жанчыны без хіджабаў будуць апазнаны, яны атрымаюць паведамленні з папярэджаннем аб наступствах.

Гэты крок накіраваны на «прадухіленне супраціву закону аб хіджабе», гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай судовым інфармацыйным агенцтвам Mizan і іншымі дзяржаўнымі СМІ. Там адзначаецца, што такі супраціў ганьбіць духоўны імідж Ірана і сее няўпэўненасць.

Усё большая колькасць іранскіх жанчын адмаўляецца ад хіджабаў пасля смерці 22-гадовай курдзянкі Махсы Аміні. 13 верасня 2022 года ў Тэгеране яе затрымала паліцыя нораваў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў паліцэйскім падраздзяленні праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб'яўлена 16 верасня.

Сілы бяспекі жорстка задушылі пратэсты пасля яе смерці.

Але, нягледзячы на рызыку арышту за парушэнне абавязковага дрэс-коду, жанчын па-ранейшаму часта можна ўбачыць без хіджабаў у гандлёвых цэнтрах, рэстаранах, крамах і на вуліцах па ўсёй краіне. 

У суботняй заяве паліцыі з нагоды закона аб хіджабах утрымліваецца заклік да ўладальнікаў прадпрыемстваў «сур'ёзна сачыць за выкананнем грамадскіх нормаў з дапамогай сваіх пільных праверак».

Паводле законаў ісламскага шарыяту Ірана, уведзеных пасля рэвалюцыі 1979 года, жанчыны абавязаны пакрываць валасы і насіць доўгае, свабоднае адзенне, каб схаваць сваю фігуру. Парушальніцам пагражалі публічныя вымовы, штрафы або арышт.

У заяве Міністэрства ўнутраных спраў ад 30 сакавіка гаварылася, што адступленняў па гэтым пытанні не будзе. Яно заклікала грамадзян супрацьстаяць жанчынам без хіджабаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс7

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку4

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс7

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць