«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка
Пенсіі і дапамогі заз 25 красавіка можна будзе атрымаць на пошце датэрмінова, паведаміла РУП «Белпошта».

У аб'ектах паштовай сувязі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска выплата пачнецца з 22 красавіка.
У аб'ектах паштовай сувязі Брэста, Гомеля, Гродна і Магілёва выплата пенсій і дапамог будзе рабіцца 24 красавіка.
25 красавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС.
Каментары