Грамадскія актывісткі Настасся Рагатко, Аляксандра Логвінава і Настасся Касцюгова паведамілі, што запускаюць StratComLab — лабараторыю стратэгічнай камунікацыі. На іх думку, новая структура можа ўзмацняць усю беларускую актыўнасць за мяжой: палітычных актараў, ініцыятывы, некамерцыйныя арганізацыі і медыя.

«Мы нарэшце давялі да ладу ідэю, якая даўно нарадзілася. Мы працягваем займацца тым жа, чым займаліся — дапамагаем фармуляваць ідэі і расказваць іх людзям. Але калі раней мы рабілі гэта толькі ў рамках Офіса Святланы Ціханоўскай, то цяпер мы запускаем StratComLab» — напісала ў фэйсбуку Настасся Рагатко.
Новаствораная лабараторыя ўжо мае свой сайт.
Настасся Рагатко таксама паведамляе, што хоць ад пачатку сакавіка стваральніцы StratComLab не працуюць у офісе, яны ўсё ж такі працягваюць з ім супрацоўнічаць. А фармат працы змяніўся, «каб зрабіць яе больш эфектыўнай і ствараць асяроддзе для росту і развіцця беларускага медыяполя, яго формы і змястоўнага напаўнення».
Каментары
Чакаем загаловак “Беларуска адчыніла пяльменную” замест “Ціханоўская падала ў адстаўку”!