Грамадства

У Гомелі пачаўся суд над начальнікам цэха «Гамсельмаша». Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы начальніка аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Уладзіслава Пудзяка, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў, пра гэта піша «Вясна».

Уладзіслаў Пудзяк

«Флагшток» прааналізаваў сацыяльныя сеткі абвінавачанага і знайшоў там магчымы «ўкраінскі след». У мужчыны ёсць жонка, якая родам з украінскай вёскі Дабранка. Населены пункт знаходзіцца на самай мяжы з Беларуссю, усяго за 50 кіламетраў ад Гомеля.

Пракурор Гомеля Юрый Булыка праліў святло на асобу абвінавачанага. Выступаючы нядаўна перад работнікамі ААТ «Гомсельмаш», ён расказаў пра тое, што ў дзяржаўнай здрадзе абвінавачваецца былы начальнік аднаго з цэхаў вытворчага аб'яднання.

Паводле звестак «Флагштока» гаворка ідзе пра экс-начальніка транспартнага цэха Дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ «Гомсельмаш». З 2014 па 2019 год Уладзіслаў Пудзяк тройчы ўваходзіў у склад участковых выбарчых камісій у Гомелі.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Усе навіны →
Усе навіны

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць