Грамадства33

Алексіевіч: З кватэры ўдалося вынесці Нобелеўскі медаль, але засталіся рукапісы і дзённікі

Пісьменніцы Святлане Алексіевіч пагражаюць адабраць яе кватэру, набытую на грошы з Нобелеўскай прэміі. DW прыгадвае, пра што сама Алексіевіч нядаўна распавяла нямецкай газеце Die Zeit.

Пасля атрымання Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч купіла кватэру ў так званым «доме Чыжа» ля Траецкага прадмесця ў Мінску. Да гэтага яна жыла ў суседнім доме з відам на Свіслач, з якога, па словах пісьменніцы, яе выселілі кнігі: месца для іх стала занадта мала.

«Цяпер прапагандысты кажуць, што гэтая кватэра ідэальна падышла б для сямейнага супрацоўніка АМАПу. Лукашэнка пагражае адпомсціць усім, хто тады ўдзельнічаў у рэвалюцыі», — сказала ў інтэрвʼю Алексіевіч.

Па словах пісьменніцы, многія яе сябры зʼехалі, і тое, з чаго складаўся яе свет, знікла. Сама пісьменніца зʼехала з Беларусі восенню 2020 года, з тых часоў яна жыве ў Берліне.

«Цяпер я б сказала: мой дом знаходзіцца нідзе. Таму што я дагэтуль не магу змірыцца з думкай, што зʼехала назаўжды. Я хачу вярнуцца, але няма месца, куды я магла б вярнуцца», — казала яна. 

У мінскай кватэры Алексіевіч засталіся многія рукапісы і дзённікі, за якія яна перажывае больш за ўсё. Нядаўна, па словах пісьменніцы, з кватэры ўдалося вынесці Нобелеўскі медаль.

«Мой свет складваўся на працягу многіх гадоў, і я кажу пра рэчы, якія маюць сімвалічнае значэнне. І тут прыходзяць гэтыя жывёлы — я не магу назваць іх інакш — і руйнуюць гэты свет. Некаторы час таму яны знішчылі ўсё ў кватэры аднаго навукоўца і вывалілі туды цэлы грузавік смецця, фатаграфіі чаго былі апублікаваныя. Цяжка ўявіць, што адчувае чалавек, калі бачыць, што зрабілі з ягоным светам», — так Алексіевіч пракаментавала пагромы сілавікоў у кватэрах беларусаў. 

28 лістапада праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы ў Мінску па «справе Каардынацыйнай рады», у прэзідыум якой у 2020 годзе ўваходзіла Святлана Алексіевіч. Пасля гэтага сілавікі выпісалі больш за 100 ордараў на арышт маёмасці тых, хто праходзіць па гэтай справе і знаходзіцца не ў Беларусі.

Каментары3

  • Алек. Ру
    20.12.2023
    Сінялапы тлусты пацук ніколі не прабачыць, што Святлана сусветна шаноу́ны нобелеу́скі лаурэат, а ëн усяго ганебны шнобеліст. І помста будзе бясконцай. Мы гэта бачым.
  • Эюя
    20.12.2023
    Як цікава распараджаецца гісторыя. Чыж знявечыў Менск сваім домам нікога не пытаючы, пра што не пісаў толькі лянівы (акрама Алексіевіч). Потым Алексіевіч купляе ў гэтым доме кватэрку, каб мець добры від на Менск з вакна. Потым Алексіевіч з’яжджае з кватэры ў Германію, а саму кватэру не пытаючы Алексіевіч, хочуць забраць сілавікі. Кругаверць чырвоных людзей у прыродзе.
  • Ёсік
    20.12.2023
    Так сама не разумею спадарыню Алексіевіч набыць кватэру ў непрыгожым гмахе, па-першае, а па-другое - набыць кватэру там, дзе цябе абражаюць і не шануюць. Усё ўжо тады было зразумела, не трэба пісаць аб патрыятызьме, любові да Беларусі і ін.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць