Грамадства1111

Гайдукевіч даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму» выданню і расказаў, чаму члены ягонай партыі выглядаюць як клоны

Алег Гайдукевіч адгукнуўся на просьбу выдання «Люстэрка» пракаментаваць нядаўні ролік «Моладзевага блока», у якім розныя кандыдаты ад ЛДПБ дружна прамаўляюць адныя і тыя ж словы. У выніку фактычна атрымалася вялікае інтэрв'ю з праўладным дзеячам. І гэта пры тым, што «Люстэрка», як і пераважная большасць астатніх незалежных СМІ, прызнана рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім», і звычайных людзей за кантакты з імі, пры поўным ухваленні таго ж Гайдукевіча, сурова пераследуюць.

Гайдукевіч нават не хавае таго, што сваіх поглядаў у членаў ягонай партыі няма, і лічыць гэта плюсам, а не мінусам. Больш таго, гавораць усе адно і тое ж яны не толькі цяпер, але і заўсёды:

«Той, хто гэтую нарэзку рабіў, ён дурань, таму што тое самае было ў 2019-м годзе на выбарах у парламент і пачынаючы з першых парламенцкіх выбараў. І будзе далей так. Больш за тое, я ганаруся, што праграма партыі не змянялася з моманту прыняцця ў 1994 годзе. Гэта дасягненне — калі партыя кожны год не мяняе праграму і не адмаўляецца ад сваіх поглядаў. І мы ідзём адной камандай. І гэта маё рашэнне, каб усе выступалі з аднымі тэзісамі. Чалавек уключыць тэлевізар у любы час — неабавязкова ж ён уключыў, калі па яго акрузе выступае кандыдат — паслухае і зразумее: гэта Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі… І так было, ёсць і будзе. І так павінна быць ва ўсіх, калі людзі ідуць ад партыі, гэта значыць яны павінны ісці з адной праграмай».

Прытым няважна, што ў кожнага дэпутата нібыта свая акруга са сваімі праблемамі. Пра асобныя праблемы можна гаварыць на жывых сустрэчах, а па тэлевізару, маўляў, сам бог казаў гаварыць усім адно і тое ж:

«Гэты выступ па тэлевізары — чатыры хвіліны, трэба ахапіць усю краіну. У кожнага кандыдата ў дэпутаты — чатыры хвіліны! І не факт, што менавіта гэты выступ чалавек атрымаў. Таму ён уключыць у любы дзень і ўбачыць кандыдата ЛДПБ — будзе ведаць, што вось такая праграма партыі… І так было на кожных выбарах, і будзе і праз пяць гадоў, і праз дзесяць, і праз 15, і праз 20 пасля».

Пасля гэтага ён на просьбу рэдакцыі «Люстэрка» падрабязна пракаментаваў кожны пункт партыйнай праграмы, робячы гэта ў сваім звычайным дэмагагічным стылі, часцей за ўсё проста адкрыта хлусячы. Так, напрыклад, паводле Гайдукевіча, у Беларусі

«самае дэмакратычнае заканадаўства і самая добрая міліцыя. Я наогул прыхільнік яшчэ ўзмацнення жорсткасці, таму што дабрэйшай за беларускую міліцыю няма ў Еўропе. Наша МУС занадта мяккае, занадта добрае. Калі трэба будзе, зробім яшчэ больш жорсткім, і гэта будзе ў 100 разоў мякчэй, чым у ЗША і ў Еўропе».

Адказы на іншыя пытанні вытрыманыя прыблізна ў такім жа стылі, і з тым жа змястоўным напаўненнем. Калі гаворка зайшла пра моўнае пытанне, а менавіта пра тое, што кандыдаты ад ЛДПР заяўляюць, што «дзве дзяржаўныя мовы ў Беларусі — гэта гонар», а на практыцы беларуская мова дыскрымінуецца, то Гайдукевіч пацвердзіў гэты тэзіс і заявіў, што сам, маўляў, выдатна гаворыць па-беларуску. Але калі яму па-беларуску прапанавалі прадэманстраваць гэта на практыцы, адказ быў такі:

«Абавязкова паспрабуем, но сейчас я отвечаю на русском — у нас два государственных языка».

Чытайце таксама:

Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой

Каментары11

  • Закон
    14.02.2024
    А что там с х..м Олежек? Две уголовных статьи на тебя надо заводить
  • Мусарок
    14.02.2024
    Вася, як не сутыкаўся з мусарамі? Ён шмат гадоў у мусарні працаваў.
  • Мусарок
    14.02.2024
    Алежка, а твой бацька ўсё ж быў мудрэйшы і хітрэйшы палітык. Ды і чэлес свой не деманстраваў на публіку. А ты так, звычайны мент з раённага раус. Прырода на табе адпачнула

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту3

Інсайдар расказаў, што Хатаба атруцілі «Навічком». Памёр і куплены агент, які перадаў яму ліст13

Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны15

Роберт Дэ Ніра пра гендарны пераход дачкі: Я люблю яе гэтак жа, як любіў яго12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць