Вайна

Галоўнакамандуючы УСУ: Расіяне на Харкаўшчыне пашырылі зону баявых дзеянняў на 70 кіламетраў

Аляксандр Сырскі прагназуе цяжкія баі і кажа, што вораг да гэтага рыхтуецца.

Аляксандр Сырскі (справа) і Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Расійскія войскі пашырылі зону актыўных баявых дзеянняў амаль на 70 кіламетраў у Харкаўскай вобласці, такім чынам спрабуючы прымусіць украінскі бок задзейнічаць дадатковыя брыгады з рэзерву, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Аляксандр Сырскі ў сацсетках.

Паводле яго слоў, у сувязі з ускладненнем сітуацыі на ўсходзе Украіны ён некалькі дзён запар працуе ў частках, якія вядуць баявыя дзеянні на Харкаўшчыне.

Сырскі кажа, што асноўныя намаганні тут вораг засяродзіў на кірунку Стралечча — Ліпцы і на захопе Ваўчанска, з наступным выхадам да Белага Калодзежа і разгортваннем наступу ў тыл нашых войскаў.

З гэтай мэтай вораг стварыў і значна ўзмацніў аператыўна-тактычную групоўку войскаў «Поўнач», у склад якой увайшлі баявыя часткі 6 арміі, 11 і 44 армейскіх карпусоў.

Са слоў галоўнакамандуючага, расіяне пачалі наступ значна раней запланаванага тэрміну, калі заўважылі перакідку сюды ўкраінскіх войскаў, аднак ім «не ўдалося прарваць нашу абарону».

Сырскі прагназуе цяжкія баі і кажа, што вораг да гэтага рыхтуецца.

«Пры такіх абставінах мы павінны не дапусціць далейшага прасоўвання варожых войскаў устойлівым утрыманнем займаных рубяжоў і пазіцый, ударамі авіяцыі, ракетных сістэм, агнём артылерыі і танкаў нанесці яму максімальныя страты, а таксама стварыць умовы для разгрому дзеяннямі мабільных штурмавых груп і падраздзяленняў нападамі ў фланг і тыл з розных напрамкаў», — сказаў Сырскі.

Акрамя таго, Сырскі папрацаваў ва ўсіх брыгадах, якія вядуць баявыя дзеянні ў Харкаўскай вобласці, быў у адным з батальёнаў, які абараняе Ваўчанск, «на месцы прыняў усе неабходныя рашэнні для забеспячэння ўстойлівасці і эфектыўнасці абароны».

Паводле яго слоў, харкаўчане і жыхары Харкаўскай вобласці актыўна далучаюцца і дапамагаюць сілам абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць