Свет1717

Хто такія туарэгі, якія разграмілі калону вагнераўцаў? І за што яны ваююць?

Народ, які жыве ва ўмовах матрыярхату і змагаецца за сваю дзяржаву.

туарэгі Tuareg people тауреги
Туарэгі выконваюць танец з мячамі на мясцовым фестывалі ў Алжыры. Фота: Wikimedia Commons 

Туарэгі — народ, які пражывае на паўночным захадзе Афрыкі на тэрыторыі такіх краін, як Малі, Нігер, Буркіна-Фасо, Марока, Алжыр і Лівія.

Traditional settlement of the Tuareg in the Sahara Традиционное поселение туарегов в Сахаре Традыцыйнае рассяленне туарэгаў у Сахары
Традыцыйнае рассяленне туарэгаў у Сахары. Фота: Wikimedia Commons

Туарэгаў часта называюць «сінімі людзьмі» з-за колеру іх адзення, які надае індыга — натуральны фарбавальнік. Туарэгі афарбоўваюць тканіну спецыфічным спосабам: эканомячы ваду, яны не насычаюць яе фарбай, а «ўбіваюць» яе камянямі. З часам фарба пачынае абсыпацца, і скура набывае сіняватае адценне.

Туарэгі лічацца адважнымі і бясстрашнымі ваярамі, пры гэтым у іх грамадстве пануюць падзел на касты і матрыярхат, нягледзячы на ​​тое, што яны вызнаюць іслам суніцкага толку.

Мужчына можа перамяшчацца ўверх па сацыяльнай лесвіцы, толькі калі ажэніцца з жанчынай больш высокага становішча.

Пры гэтым твар у туарэгаў закрываюць не жанчыны, а мужчыны. У дзень паўналецця юнак атрымлівае ад бацькі спецыяльную накідку, даўжыня якой можа даходзіць да 40 метраў. З гэтага моманту ён лічыцца дарослым. Паказвацца на людзях без накідкі яму ўжо нельга, толькі падчас ежы яе можна апусціць да падбародка. Такі звычай можа быць звязаны з неабходнасцю абароны ад пяскоў пустыні.

Маладожёны на свадьбе туарегов Маладыя на вяселлі туарэгаў Young married people in the Tuareg region
Маладыя на вяселлі. Фота: Wikimedia Commons

Маёмасць і жывёла ў туарэгаў належаць жанчыне. Яна таксама мае права мець каханкаў да і пасля вяселля. Пасля вяселля муж на працягу года праходзіць выпрабавальны перыяд у доме жонкі. Калі ён пройдзе яго паспяхова, то мае права забраць жонку да сябе.

Найбольшую цікавасць у этнографаў выклікаюць звычай туарэгаў (асабліва касты воінаў), які нагадвае спаборніцтвы кшталту рыцарскіх турніраў, а таксама культ прыгожай дамы. Каб дабіцца кахання жанчыны, туарэгі павінны не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства воіна, але і спяваць песні на ўласныя словы. Гэты звычай праз арабаў трапіў у раннесярэднявечную Еўропу.

За што змагаюцца туарэгі

Расселеныя па тэрыторыі некалькіх краін паўночна-заходняй Афрыкі, туарэгі цяпер не маюць ні дзяржавы, ні аўтаноміі. У сярэднявеччы яны змаглі стварыць некалькі дзяржаўных утварэнняў, якія, праўда, нядоўга праіснавалі.

Туарэгі — ваяўнічы народ. Да пачатку каланіяльных заваёваў Афрыкі пад іх кантролем знаходзіліся асноўныя гандлёвыя шляхі ў Сахары.

У час каланіяльнай эры туарэгі былі ўключаны ў Французскую Заходнюю Афрыку. У адрозненне ад многіх іншых народаў Сахары гэты народ на працягу доўгага часу аказваў супраціўленне новай уладзе.

Так, напрыклад, у 1916-1917 гадах адбылося адно з самых буйных паўстанняў туарэгаў на поўначы сучаснага Нігера, якое было жорстка задушана французамі толькі з дапамогай брытанскага войска. У цэлым у калоніі Нігер каланіяльныя ўлады змаглі падпарадкаваць туарэгскія плямёны толькі ў 1923 годзе.

Калі ў 1960-х гадах афрыканскія краіны дабіліся шырокай незалежнасці, традыцыйная тэрыторыя туарэгаў была падзелена паміж шэрагам сучасных дзяржаў: Нігер, Малі, Алжыр, Лівія і Буркіна-Фасо. Палітычная нестабільнасць і канкурэнцыя за рэсурсы ў Сахелі з тых часоў прывялі да канфліктаў паміж туарэгамі і суседнімі афрыканскімі групоўкамі.

Дзяржавай, у якой туарэгскае пытанне стаіць найбольш востра, з'яўляецца Малі. З моманту набыцця незалежнасці Малі ў 1960 годзе пачаў сваю дзейнасць Туарэгскі рух за незалежнасць.

Барацьба за самастойнасць вылівалася ў паўстанні. Найбольш буйныя з іх адбыліся ў 1990-1995 і 2007-2009 гадах на поўначы Малі і ў Нігеры. Пасля іх падаўлення паўстанцы эмігравалі ў Лівію, дзе іх падтрымліваў лідар Лівійскай Джамахірыі Муамар Кадафі. Частка з іх атрымала магчымасць служыць у лівійскай арміі. Пасля падзення рэжыму Кадафі туарэгі трапілі пад рэпрэсіі новага ўраду краіны і вярнуліся на поўнач Малі, дзе стварылі «Нацыянальны рух вызвалення Азавада».

У красавіку 2012 года Нацыянальны рух падняў паўстанне на поўначы Малі. Пад кантролем паўстанцаў апынуліся дзве траціны дзяржавы. Была абвешчана Незалежная дзяржава Азавад.

У ходзе антытэрарыстычнай аперацыі, якая пачалася ў студзені 2013 года з удзелам французскіх узброеных сіл, паўстанцы былі разгромлены.

У 2015 годзе канфлікт скончыўся мірным пагадненнем. Улады Малі абяцалі туарэгам частковую аўтаномію. Але абяцанні засталіся на паперы, а сітуацыя абвастрылася пасля ваенных пераваротаў 2020-2021 гадоў у Малі.

Пасля іх Парыж пад ціскам новых уладаў вывеў свой ваенны кантынгент з краіны. Яго месца занялі расійскія наёмнікі з ПВК «Вагнер».

Вагнераўцы ў Малі. Фота: French Army via AP

31 снежня 2023 года спыніла дзейнасць шматпрофільная комплексная місія ААН па стабілізацыі ў Малі. У выніку на поўначы рэспублікі на мяжы з Алжырам рэзка ўзрасла актыўнасць туарэгаў.

У пачатку 2024 года ўлады краіны аб'явілі аб разрыве мірнага пагаднення 2015 года. Гэта прывяло да новага вітка напружанасці паміж сепаратыстамі — створанай у 2014 годзе кааліцыі некалькіх груповак туарэгаў «Каардынацыя рухаў Азавада» — і афіцыйнымі ўладамі Малі, якіх падтрымлівае Расія.

Сёння стала вядома, што туарэгі ў баі з расійскімі наёмнікамі і малійскай арміяй забілі больш за 80 вагнераўцаў, сярод іх і камандаванне.

Каментары17

  • Туран
    28.07.2024
    Трэба і нашым аболтусам паадмяняць усе гранты - тады, можа, як тыя туарэгі пачнем неяк гуртавацца і справу рабіць.
  • Ёсік
    28.07.2024
    У туарэгаў не матрыярхат, а матрылінейнасьць. Антраполагі не пацьвярджаюць за ўсё існаваньне чалавецтва аніводнага "чыстага" матрыярхату. Гіены, пчолы, мурашы - вось гэта матрыярхат. Правярайце дакладней інфармацыю, якую хочаце данесьці паважанаму чытачу.
  • ром
    28.07.2024
    прям бел апазицыя -куколд-змагар))

Цяпер чытаюць

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці3

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА24

У Кітаі прайшоў паўмарафон з удзелам робатаў і людзей. У людзей атрымалася лепш

Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі ФОТЫ9

Велікоднае перамір’е скончылася, Расія зноў запускае беспілотнікі і ракеты

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні5

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці3

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць