Грамадства1717

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН

Камітэт ААН па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. На пытанні адказвалі 11 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, піша «Вясна». 

Кіраўніца беларускай дэлегацыі, прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Арцёменка 

Сярод іншага ў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі спыталі пра балючую для беларусаў за межамі краіны пашпартную праблему,

Пытанне адносна пашпартоў узнікла таму, што артыкул 18 Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю прысвечаны свабодзе перамяшчэння і грамадзянству. У сувязі з гэтым камітэт ААН нагадаў, што ў верасні 2023 года прынята новае правіла, якое тычыцца дакументаў беларусаў, што знаходзяцца за мяжой.

«Дыпламатычныя місіі краіны не працягваюць іх пашпарты — і гэта азначае, што беларусы, уключна з беларусамі з інваліднасцю, для абнаўлення і падаўжэння дакументаў мусяць вяртацца ў краіну. І калі чалавек з інваліднасцю знаходзіцца за межамі краіны, ён страціў пашпарт або іншыя дакументы або тэрмін іх дзеяння скончыўся, якія меры прадугледжаныя ўрадам Беларусі для таго, каб забяспечыць магчымасць працягвання або аднаўлення дакументаў без дадатковых намаганняў або выдаткаў? Якім чынам можна палегчыць цяжар для беларусаў з інваліднасцю, якія знаходзяцца за мяжой?» — спытаў Камітэт.

На гэта пытанне адказвала пастаянная прадстаўніца Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская. Яна звязала змену заканадаўства «ў тым ліку з такімі палітычнымі праблемамі, як увядзенне санкцый супраць Беларусі».

Паводле яе слоў,

«часам мы сутыкаліся з сітуацыяй, калі, прабачце, пашпарты і дакументы, якія пацвярджаюць асобу для людзей у сілу санкцый ЕС ды іншых заходніх краін проста немагчыма даставіць своечасова і ў тэрмін у нашы замежныя ўстановы за мяжой». 

Дзеля таго, маўляў, і было прынята рашэнне, што «людзі, якія хацелі б працягнуць свае дакументы, маюць магчымасць вярнуцца з-за мяжы ў Рэспубліку Беларусь і зрабіць гэта ў Рэспубліцы Беларусь».

Пры гэтым нібыта

«гэтая мера можа быць часовай і, магчыма, з цягам часу яна будзе адмененая. Але цяпер сітуацыя вось такая, і мы дзейнічаем у рамках закона».

Пры гэтым адносна таго, што з такой праблемай сутыкаецца вялікая колькасць інвалідаў, паводле Ларысы Бельскай, «нам такія звесткі невядомыя».

Зрэшты, падобнае сцвярджэнне гучала і пры адказах на іншыя пытанні: напрыклад, адносна ліквідацыі ў Беларусі разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі аб'яднанняў інвалідаў ці пра гібель людзей з інваліднасцю ў лукашэнкаўскіх турмах.

Характэрны дыялог, які ў сувязі з апошнім пытаннем адбыўся паміж эксперткай камітэта ААН Амаліяй Гамія Рыас і той жа Бельскай:

— Аднак у мяне было канкрэтнае пытанне ў дачыненні да двух людзей з інваліднасцю. Двух канкрэтных людзей, якія ўдзельнічалі ў масавых пратэстах [маюцца на ўвазе памерлыя ў зняволенні палітвязні Мікалай Клімовіч і Ігар Леднік, якія мелі II групу інваліднасці. — Заўв. рэд.], якія, як вы казалі, былі з-за мяжы інспіраваныя і арганізаваныя… Аднак вось гэтыя дзве гібелі людзей з інваліднасцю — праводзіліся расследаванні гэтых двух смерцяў ці не?

— Гэта якія дзве смерці людзей з інваліднасцю вы маеце на ўвазе?

— Я кажу пра двух людзей з інваліднасцю, якія былі змешчаныя ў турму па слядах масавых пратэстаў. Гэтыя два чалавекі былі ў турме… Шэраг людзей з інваліднасцю былі змешчаныя ў турму, двое з іх загінулі ў турме. Што адбылося? Чаму яны памерлі?

— Я не магу гэта пракаментаваць, нам такія звесткі, факты невядомыя, што менавіта людзі з інваліднасцю загінулі ў турме ў сувязі з інваліднасцю.

У падобнай танальнасці былі вытрыманыя і адказы на іншыя пытанні.

Паводле беларускіх чыноўнікаў, у Беларусі з правамі і свабодамі інвалідаў, як і іншых грамадзян, усё цудоўна. Калі недзе якія праблемы і ўзнікнуць, то ёсць цудоўныя механізмы па іх хуткім і якасным вырашэнні (напрыклад, запісацца на прыём да Наталлі Качанавай), а калі апаненты прыводзяць канкрэтныя факты, што ўсё гэта не так, — то адмаўляюцца самі факты.

Каментары17

  • Ёсік
    27.08.2024
    Краіна хлусьлівага кіраўніка і хлуслівага чынавенства, але правільна сказаць ду.алізальніцкае.
  • Alex
    27.08.2024
    Ну теперь комитет ООН точно выразит озабоченность... На большее он все равно не способен, а лукашисты продолжат черное называть белым.
  • скоцкая краінка
    27.08.2024
    краінка скатоў

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі42

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену2

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

«Мы не дзеці з Пуціным. Пуцін — забойца, які прыйшоў забіваць дзяцей»: Зяленскі рэзка адказаў Трампу на заяву пра вайну7

Былы спікер Генштаба УСУ заклікаў насельніцтва Сум эвакуявацца з-за наступу Расіі

На чайным грыбе зарабіў у Польшчы першыя мільёны рэстаратар з Брэста, бізнэс якога ўлады разграмілі ў 2020-м10

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі42

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць