Музыка

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Кэці Пэры (Katy Perry) паспяхова аспрэчыла ў судзе рашэнне пра гандлёвую марку, звязаную з яе імем, паведамляе Бі-бі-сі.

Спявачка Кэці Пэры. Фота: Axelle/Bauer-Griffin/FilmMagic / Getty Images 

Гэта адбылося пасля таго, як у суд падала аўстралійская дызайнерка Кэці Тэйлар, якая мае ад нараджэння імя Кэці Пэры (Katie Perry) і пад гэтым імем прадае адзенне. Спявачка Кэці Пэры мела ад нараджэння імя Кэтрын Элізабэт Гадсан.

Трое суддзяў апеляцыйнага суда адмянілі рашэнне суда мінулага года, які падтрымліваў Кэці Тэйлар у справе аб мерчы, які прадавала спявачка падчас свайго туру па Аўстраліі ў 2014 годзе. Суддзі адзначылі, што Пэры выкарыстоўвала сваё імя як гандлёвую марку за пяць гадоў да таго, як Тэйлар пачала свой бізнэс, дадаўшы, што на той час Пэры ўжо мела «міжнародную рэпутацыю» ў індустрыі забаў.

Суддзі таксама адмянілі рэгістрацыю гандлёвай маркі Тэйлар. Тэйлар параўнала сваю судовую бітву з Пэры з гісторыяй «Давіда і Галіяфа». У каментары для Sydney Morning Herald дызайнерка сказала, што «спустошаная» вынікам справы.

Суддзі апеляцыйнага суда адзначылі, што вельмі прыкра, што ў гэтай справе сутыкнуліся дзве жанчыны, якія выкарыстоўвалі свае імёны як гандлёвыя маркі, не падазраючы пра існаванне адна адной. «Абедзве жанчыны ўклалі кроў, пот і слёзы ў развіццё сваіх бізнэсаў», — сказалі суддзі. «Калі слава адной з іх вырасла на міжнародным узроўні, другая даведалася пра сваю цёзку і падавала заяўку на рэгістрацыю гандлёвай маркі», — дадалі яны.

Суддзя, якая мінулага года прыняла рашэнне на карысць Тэйлар, у сваёй пастанове ўзгадала адзін з найбольшых хітоў Пэры: «Гэта гісторыя пра дзвюх жанчын, дзве падлеткавыя мары і адно імя».

Суд прыняў рашэнне ў пятніцу, калі Пэры рыхтуецца да свайго сусветнага туру Lifetimes. Тур адбудзецца ў пачатку 2025 года ў падтрымку яе альбома 143, які стане вяртаннем спявачкі на сцэну.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць