Амерыканская кампанія OpenAI — адзін з сусветных лідараў у галіне распрацоўкі тэхналогій штучнага інтэлекту — стала самай дарагой прыватнай кампаніяй у свеце, паведаміў Bloomberg.

Кампанію — распрацоўшчыка Сhat GPT — ацэньваюць у 500 мільярдаў даляраў.
Новую ацэнку зафіксавалі пасля таго, як былыя і дзейныя супрацоўнікі OpenAI прадалі інвестарам акцыі кампаніі на 6,6 мільярда даляраў.
Раней самай дарагой прыватнай кампаніяй у свеце лічылася ракетна-касмічная кампанія SpaceX Ілона Маска, кошт якой ацэньваюць у 400 мільярдаў даляраў.
Каментары