Культура66

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў

Траўма 2020-га адыходзіць у мінулае, а беларуская незалежная культура не можа выйсці са стагнацыі. Пра гэта сведчыць новае даследаванне Беларускай рады культуры.

Фота: сацсеткі

Каб расказаць пра незалежную беларускую культуру ў 2024-м, даследчыкі сабралі інфармацыю з шэрагу экспертных інтэрв’ю і 50 анкет, якія запаўнялі прадстаўнікі культурніцкіх арганізацый.

Эксперты адзначаюць, што ў краіне амаль вычарпаная такая форма ціску, як юрыдычная ліквідацыя арганізацый у культуры: да сярэдзіны 2020-га зліквідавана 220 такіх арганізацый, а за 2024-ты — 19. На сёння ў Беларусі функцыянуе, па даных даследчыкаў, 266 культурніцкіх арганізацый.

За межамі краіны з’яўляецца больш культурніцкіх арганізацый, чым знікае. Але колькаснае павышэнне не роўнае якаснаму: шмат ініцыятыў цяпер на паўзе.

Аўтары працы характарызуюць агульную сітуацыю ў культуры як стагнацыю. Яны адзначаюць, што знізілася колькасць беларускіх масавых імпрэзаў, а таксама цікаўнасць беларускіх дыяспараў да культурніцкага жыцця.

Сфармаваўся выразны падзел сферы культуры на тых, хто працуе ў Беларусі, і тых, хто дзейнічае за межамі краіны. Гэты разрыў будзе толькі паглыбляцца, упэўненыя даследчыкі. Але пры гэтым абодва бакі кантактуюць паміж сабой.

Даследчыкі адзначаюць, што культурніцкія дзеячы адыходзяць ад траўматычных тэмаў, звязаных з палітычным крызісам 2020-га, і расце ўвага да забаўляльнага кантэнту. Ёсць крызіс ідэі галіновых культурніцкіх інстытутаў, нават у дачыненні адносна паспяховых структур — ПЭН, Беларуская рада культуры — захоўваецца недавер, неразуменне парадку і мэтаў. Дэклараваныя структурамі мэты і планы не адпавядалі іх магчымасцям, упэўненыя аўтары даследавання.

Нават культурніцкія арганізацыі, якія ідэйна працуюць з тэмай беларушчыны, усё часцей пераарыентоўваюцца на замежнага (лакальнага) спажыўца. Толькі 60% апытаных называюць Беларусь месцам, на якое накіравана іх дзейнасць.

У Беларусі тым часам расце культурніцкая актыўнасць, кажуць даследчыкі, нягледзячы на наступствы крызісу 2020 года. Асабліва гэта датычыць музыкі: падрасла новая генерацыя моладзі, некаторыя творцы засталіся ў Беларусі і спрабуюць «прарасці праз асфальт».

З іншага боку, гэты трэнд няўстойлівы. Магчыма, гаворка ідзе не пра рост у поўным сэнсе гэтага слова, а пра адраджэнне пасля 2020-га, калі культурніцкая сфера была зачышчаная.

Даследчыкі папрасілі апытаных ахарактарызаваць стан культурніцкага сектару — самымі папулярнымі адказамі былі словы «перасамавызначэнне» і «перазбор». Таксама рэспандэнты адзначалі крызіс сектару і пераход дзеячаў у падполле.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Так
    12.12.2024
    У Беларусі масава ходзяць на расейскія канцэрты, беларусы за мяжой таксама, шум датычны да канэрту Каржа - адзін з прыкладаў, хаця і з бИ-2 таксама.

    А беларуская культура недзе там дасыхае і тое за мяжой. Вось і стан.
  • .
    12.12.2024
    Няма спасылкі на крыніцу.
    (А вось на ўсялякія "Спутнікі" звычайна ёсць. У чым сэнс?)
  • Gorliwy Litwin
    12.12.2024
    Так, а гэта яна і ёсць. Паводле Баброўскага, Шпілеўскага і Каяловіча. гэта значыць, ад каранёў-вытокаў

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы7

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну12

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы7

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць