Свет22

У Італіі на танкеры, які адносяць да расійскага ценявога флоту, адбыліся выбухі

Два выбухі прагрымелі на нафтавым танкеры Seajewel, прышвартаваным у порце італьянскага горада Савона. Пра гэта піша The Insider са спасылкай на мясцовыя выданні. Судна раней адносілі да расійскага ценявога флоту.

Выбухі адбыліся ўвечары 14 лютага. Экіпаж судна пачуў два характэрныя гукі. Танкер атрымаў пашкоджанні ніжэй за ватэрлінію: на корпусе выявілі адтуліну, па краях якой металічныя лісты былі ўвагнутыя ўсярэдзіну.

Характар ​​пашкоджанняў можа сведчыць пра размяшчэнне выбуховых прыстасаванняў на корпусе судна. Мясцовая пракуратура пакуль разглядае розныя версіі здарэння — ад тэхнічнай няспраўнасці да сутыкнення або выбуху боепрыпасу. Ва ўпраўленні порта паведамілі, што падчас разгрузкі танкера выявілі «некаторыя анамаліі» і зараз на судне праводзяцца праверкі.

Уцечкі нафты з танкера знойдзена не было. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Seajewel прыбыў у Італію з Алжыра. Журналісты выдання «Украінская праўда» адносілі яго да расійскага ценявога флоту: па іх даных, танкер у лістападзе 2024 года быў заўважаны ў румынскім порце Канстанца, куды прыбыў з Турцыі. З Румыніі судна, па даных крыніц выдання, накіравалася ў расійскі порт Наварасійск. Гэты маршрут танкера пацвярджаюць і даныя сэрвісу MarineTraffic, вывучаныя The Insider. Танкер прарабіў той жа шлях і ў снежні 2024 года.

Раней гружаны мазутам расійскі танкер Koala сеў на мель у порце Усць-Луга. «Судна ўжо рыхтавалася да адплыцця, калі ў машынным аддзяленні прагрымелі выбухі», — пісала «База». На яго корпусе былі знойдзеныя тры прабоіны ў раёне машыннага аддзялення, што Z-каналы назвалі дыверсіяй.

Каментары2

  • Барадзед
    18.02.2025
    В чистых водах грязные бомбы.
  • Проста жыхар
    18.02.2025
    Шкада, што не патануў

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?40

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме9

У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID1

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў1

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта1

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы3

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць