Грамадства

Новую версію Чырвонай кнігі выдадуць да канца года

Новую, ужо пятую па ліку, рэдакцыю Чырвонай кнігі Беларусі плануецца выдаць да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут на выніковай калегіі ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

«Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падрыхтаваныя прапановы па актуалізацыі спісаў рэдкіх і знікаючых на тэрыторыі краіны відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін. Прапануецца ўключыць у яго 213 відаў жывёл і 310 відаў раслін.

Праект пастановы Мінпрыроды знаходзіцца на ўзгадненні з зацікаўленымі. У сувязі са зменамі трэба будзе забяспечыць пятае выданне Чырвонай кнігі да канца года», — расказаў Корбут, якога цытуе агенцтва БелТА.

Прадстаўнік Мінпрыроды адзначыў, што ахоўны статус некаторых жывёл плануецца панізіць з прычыны павелічэння папуляцый:

«Ім надаецца так званы бінарны статус — яны з'яўляюцца дзікімі жывёламі, аднесенымі да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, і адначасова паляўнічымі жывёламі пры неабходнасці рэгулявання колькасці».

Першае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе, у яго былі ўключаныя 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін. Чацвёртае, актуальнае на гэты момант выданне, складаецца з двух тамоў, дзе адзін прысвечаны жывёлам, а другі — раслінам. У яго ўключаныя 203 віды дзікіх жывёл і 303 віды дзікарослых раслін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў13

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх25

35‑гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытаваных навукоўцаў свету4

У цэнтры Мінска ёсць школа са стадыёнам на даху4

Суд у Парыжы вынес прысуд экс-прэзідэнту Францыі Сарказі

Калі Расія не спыніць вайну, расійскія чыноўнікі павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча — Зяленскі7

«Зімой перанёс інсульт». Памёр «сумная пчала» Юрый Тарасёнак1

Fighterbomber пацвердзіў збіццё Су-343

У Кітаі аўстралійскі фільм пусцілі ў пракат змененым з дапамогай штучнага інтэлекту. Гей-пару ператварылі ў гетэрасексуальную11

Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў13

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць