Свет11

ЗША і Украіна знаходзяцца на фінальнай стадыі перамоў па пагадненні аб карысных выкапнях

Пра магчымасць хуткага падпісання пагаднення паведаміла 24 лютага віцэ-прэм'ерка Украіны Вольга Стэфанішына. Тры дні таму пра гэта заяўляў дарадца Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц.

Вольга Стэфанішына

«Украінская і амерыканская каманды знаходзяцца на фінальнай стадыі перамоў па пагадненні аб карысных выкапнях. Перамовы былі вельмі канструктыўнымі, і амаль усе ключавыя дэталі былі ўзгодненыя», — напісала Стэфанішына ў сацсетцы X, дадаўшы, што Трамп і Зяленскі могуць падпісаць яго ў Вашынгтоне «ў самы найбліжэйшы час, каб прадэманстраваць нашу прыхільнасць (двухбаковаму супрацоўніцтву) на дзесяцігоддзі наперад».

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Украіна павінна даць ЗША 500 мільярдаў даляраў у выглядзе крытычна важнай сыравіны ў якасці кампенсацыі за дапамогу, атрыманую Кіевам ад папярэдняй адміністрацыі.

Зяленскі заявіў, што Вашынгтон надаў ягонай краіне ўзбраення на суму 67 мільярдаў даляраў і прамую бюджэтную падтрымку на 31,5 мільярда даляраў. Ён заклікаў ЗША даць Украіне канкрэтныя гарантыі бяспекі ў абмен на доступ да найважнейшых рэсурсаў.

Каментары1

  • Filipp
    24.02.2025
    Будзем глядзець, а пакуль усё не зразумела.

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць