Культура55

«Беларусаў фактычна выцеснілі з экспазіцыі сучаснай ідэалогіяй»: на Буйніцкім полі будуюць Музей Славы Магілёўшчыны

Пад Магілёвам на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» будуюць Музей Славы Магілёўскай вобласці. Дах музея будзе ў форме ордэна Айчыннай вайны, аднак паводле канцэпцыі ўстанова будзе прысвечана не толькі падзеям Другой сусветнай, але і даваеннаму і пасляваеннаму жыццю рэгіёна, і сучасным яго дасягненням, піша reform.news.

Фота: sb.by

Здымачная група ТРК «Магілёў» зрабіла сюжэт пра ход будоўлі. Сам будынак ужо стаіць, робіцца ўнутранае аздабленне.

Напрыклад, цяпер мастакі афармляюць залы «Магілёў даваенны», «Магілёў у акупацыі».

У фае плануецца роспіс, прысвечаны тром бітвам — каля вёскі Лясная, Султанаўка і на Воінскім полі. Цікавы ход — узнавіць у інтэр‘еры тагачасныя будынкі. Напрыклад, у першай зале (усяго плануецца 16) пакажуць даваенны Магілёў, а мультымедыйнае абсталяванне узмоцніць пагружэнне ў атмасферу 1930-х гадоў. Дзякуючы чаму наведвальнікі, да прыкладу, змогуць у віртуальнай рэальнасці прагуляцца па даваенным парку Горкага. Або, апынуўшыся ў Магілёве 1940-га года, купіць білет на сеанс у кінатэатр «Родина». Эфект апускання ў мінулае будзе дасягацца з дапамогай праекцый і відэасюжэтаў на сценах.

Для будынкаў шукаюць сапраўдныя фрагменты архітэктуры, нешта ўзнаўляюць па старых фотаздымках.

Будуць узноўлены фрагменты Парка Горкага, кінатэатра «Родина», пяхотнага вучылішча, міжкраёвай школы НКУС/НКДБ. То-бок, паводле афіцыйнай канцэпцыі, рамантычная постаць курсанта на лавачцы ў парку і будынак школы НКУС адэкватна перадае атмасферу перадваеннага Магілёва.

Школа была створана ў 1939, пасля пачатку вайны частка выкладчыкаў і курсантаў была ўключана ў склад груп, якія фарміраваліся НКДБ БССР для працы ў тыле праціўніка. У далейшым такія групы паслужылі ядром партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР, курсанты школы прымалі ўдзел і ў абароне Магілёва ў ліпені 1941 года. Ваявалі яны ў складзе батальёна НКУС.

У 1944 працу Магілёўскай міжкраявой школы НКДБ СССР узнавілі, бо з‘явілася востая патрэба ў кадрах для удзелў ў чэкісцка-вайсковых аперацыях супраць антысавецкага падполля, якое разгарнулася ў розных раёнах Беларусі.

Апынуцца наведвальнікі змогуць не толькі ў мірным даваенным Магілёве, але і на дарозе з бежанцамі ў пачатку вайны, і нават у эпіцэнтры бою на Буйніцкім полі.

Візуалізацыя Музея Славы Магілёўскай вобласці. Фота: mogilev-region.gov.by

Журналісты папрасілі аднаго з беларускіх гісторыкаў пракаментаваць сюжэт тэлеканала: 

«Уражанні толькі сумныя. У першую чаргу — выбар ключавых бітваў, якія будуць рэпрэзентаваныя ў экспазіцыі. Відавочна, што гэта ідэалагічны выбар на карысць «славы» рускай зброі. Беларускі сегмент ваеннай гісторыі тут проста ігнаруецца — няма магілёўскага паўстання 1661 года, бітвы на Басі, шматлікіх іншых сутыкненняў войскаў ВКЛ і РП з Маскоўскай дзяржавай на тэрыторыі рэгіёна. Беларусаў фактычна выцеснілі з экспазіцыі сучаснай ідэалогіяй.

Са словаў супрацоўнікаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, якія курыруюць праект, зразумела, што будзе аднаўляцца атмасфера 1930-х гадоў, і з нейкай прычыны ў экспазіцыю ўбудуюць фрагменты фасадаў будынкаў, якія і так існуюць у жывым выглядзе.

Для аздаблення чамусьці прывезлі ліштву з Мінскага рэгіёна, хоць на Магілёўшчыне, здаецца, свая яшчэ не закончылася.

Што да атмасферы 1930-х гадоў у Магілёве, думаю, што было б справядліва адлюстраваць у экспазіцыі таксама і яму каля мясакамбіната, дзе НКУС здзяйсняў масавыя растрэлы гараджан».

Каментары5

  • Нацдэм
    10.04.2025
    Камуна будзе знішчана
  • Дзе ты, белы?
    10.04.2025
    Нешта не чуваць гжэчнага літвіна
  • Пара-Леановіч
    10.04.2025
    Ну што, мерзалюк, дапамог табе лукашэнка ў справе гісторыі?

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць