Здарэнні1818

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Вінаватым у гучнай трагедыі ў Мазыры, дзе мужчына жорстка зарэзаў сваю жонку на вачах дачкі, аказаўся старшы аператар устаноўкі на Мазырскім НПЗ Павел Мішота. 41‑гадовы мужчына шмат гадоў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе, яго згадвала галіновая прэса, высветліў «Флагшток».

Павел Мішота на здымку 2011 года

7 лістапада, у выходны дзень, прысвечаны Кастрычніцкаму перавароту, мужчына быў п'яны і з нажом напаў на сваю жонку.

Міліцыю выклікала старэйшая дачка, а ўсяго ў мужа і жонкі было чацвёра дзяцей.

Адзін з міліцыянераў залез у кватэру праз акно і ўбачыў скрываўленую жанчыну, а побач з ёй — мужчыну з нажом.

Патрабаванне кінуць нож ён праігнараваў, давялося страляць.

Скрыншот відэа МУС

33‑гадовая Ксенія атрымала як мінімум сем удараў нажом, у бальніцу яна патрапіла ў вельмі цяжкім стане і неўзабаве памерла.

Як адзначылі суразмоўцы «Флагштока», на заводзе шакаваныя тым, што адбылося, і называлі Паўла «прыстойным» чалавекам. Праўда, некаторыя адзначалі, што яго «прыстойнасць» заканчвалася пасля таго, як ён выпіваў спіртное.

У сацсетках знаёмыя мазыраніна таксама адгукаліся пра яго станоўча: быў адэкватным, клапаціўся пра дзяцей, купляў прадукты. Але іншыя знаёмыя сем'і адзначылі, што праблема хатняга гвалту існавала даўно: Павел ужо не раз збіваў жонку, адбываў адміністрацыйны арышт.

«Ёй год таму супрацоўнікі «хуткай» казалі, што трэба сыходзіць разам з дзецьмі. Вось як у ваду глядзелі, яны так ёй і сказалі, што ён цябе заб'е. Вось і вынік», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Шмат хто ў каментарах абурыўся тым, «дзе былі органы апекі», чаму не заўважалі і не кантралявалі праблемную сям'ю, у якой, у выніку, адбылася страшная трагедыя.

На міліцэйскім відэа затрымання хатняга тырана бачная абстаноўка ў кватэры: абшарпаныя сцены, неўпарадкаванасць.

Старонкі мужа і жонкі ў сацсетках даўно закінутыя, але Павел яшчэ некалькі гадоў таму пісаў агрэсіўныя пасты на адрас жанчын, а таксама садысцкія паведамленні.

«Вось топіш чалавека, і быццам сумна так, але потым з'яўляюцца бурбалкі, такія добрыя, і сэрца радуецца», — пісаў ён яшчэ ў 2012 годзе.

«Што за схільнасці ў табе выяўляюцца, Паш? Здаецца, быў добры і добры, а цяпер…» — здзіўляліся ў каментарах.

Каментары18

  • даведка
    24.11.2025
    На милицейском видео стены отнюдь не обшарпаны, а полным ходом шёл ремонт.
  • Найперш не галасі!
    24.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Filippp
    24.11.2025
    "мужчына быў п'яны і з нажом напаў на сваю жонку."©
    Да чаго гарэлка людзей даводзіць, шкада і яе, і дзяцей.

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома13

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць