Свет

Цудоўнае размнажэньне румынаў і баўгараў

Перад далучэньнем Румыніі і Баўгарыі да Эўразьвязу колькасьць жыхароў гэтых краінаў значна павялічыцца. Нават былы прэм’ер Македоніі адчуў сябе баўгарынам.

Перад далучэньнем Румыніі і Баўгарыі да Эўразьвязу колькасьць жыхароў гэтых краінаў значна павялічыцца. Нават былы прэм’ер Македоніі адчуў сябе баўгарынам.

Тысячы малдаван і македонцаў не жадаюць чакаць, пакуль іхнія краіны ўвойдуць у Эўразьвяз. Яны вырашылі трапіць туды раней разам з румынамі і баўгарамі, якія ўжо 1 студзеня далучацца да ЭЗ.

Бухарэст абвесьціў, што за апошнія тры месяцы ажно 300 тыс. з 4,1 млн. жыхароў беднай Малдовы спрабавалі атрымаць румынскае грамадзянства.

Малдова з часоў заканчэньня першай сусьветнай вайны і да 1940 г. была часткай Румыніі, а пасьля другой сусьветнай вайны сталася савецкай рэспублікай. Хаця малдаўскіх румынаў і высялялі ў глыб СССР, усё адно каля 75 адсоткаў жыхароў маюць румынскія карані. І падставы, каб дабівацца грамадзянства гэтай краіны, – падчас перапісаў насельніцтва цэлых 65 адсоткаў жыхароў Малдовы называюць сябе румынамі.

Мовазнаўцы i антраполягі спрачаюцца пра тое, ці існуе ўвогуле асобная малдаўская нацыя, ці гэта ўсё ж румыны, якія жылі некалі ў СССР і карыстаюцца дыялектам румынскай мовы, што падчас камунізму пісаўся кірыліцай.

Нягледзячы на пачуцьцё нацыянальнай прыналежнасьці, румынскі пашпарт да гэтага часу ня надта цікавіў малдаван, бо вялікай карысьці ён не даваў. «З 1991 г. на зьмену грамадзянства рашылася ўсяго толькі 100 тыс. чалавек», – кажа Карына Вінтан, прадстаўніца румынскага МЗС.

Цяпер ахвотнікам няма рады. Малдаване, шмат хто зь якіх мае сваякоў у 22-мільённай Румыніі, баяцца візаў, якія Бухарэст мусіць увесьці для іх пасьля далучэньня да ЭЗ.

Прывабным стала таксама грамадзянства 8-мільённай Баўгарыі. На дадзены момант ўлады ў Сафіі разглядаюць 50 тыс. заяваў на прызнаньне грамадзянства, што ў два разы болей, чым было год таму. З 2001 г. баўгарамі з уласнага жаданьня сталі 20 тыс. замежнікаў, зь якіх ажно 5 тыс. – у 2005 г. Палова новых грамадзянаў – жыхары 2-мільённай Македоніі.

Апошнім часам баўгарскі пашпарт атрымаў нават былы прэм’ер (1998–2002), a цяпер дэпутат ад нацыяналістычнай партыі Любча Геаргіеўскі. Гэта выклікала ў Македоніі скандал. Сафію абвінавачваюць у парушэньні правоў македонскай меншасьці (якая жыве галоўным чынам у разьмешчанай на поўдні краіны г.зв. Пірынскай Македоніі) i аспрэчваньні існаваньня македонскай нацыі.

Для тых, хто дамагаецца ў Сафіі новага пашпарту, гэтыя спрэчкі вялікага значэньня ня маюць. Дакумэнт дасьць ім усе прывілеі ЭЗ і права на бясплатнае навучаньне ў баўгарскіх навучальных установах. Да таго ж баўгары не патрабуюць адмаўляцца ад свайго першапачатковага грамадзянства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» расказаў, як ідуць выплаты з экстраннага збору3

Цяплець у наступныя дні і не думае

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт7

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію21

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію3

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць