Культура33

Усталяваны памятны знак на месцы расстрэла ксяндза Фалькоўскага + фота

Неаднаразова гэтая магіла была знішчаная ўладамі, і столькі ж разоў яе аднаўлялі людзі.

Каля 15 год у Лідзе ішло змаганне паміж мясцовымі грамадскімі актывістамі і гарадскімі ўладамі за тое, каб увекавечыць памяць героя паўстання 1863 года ксяндза Адама Фалькоўскага.

Памятнае месца, дзе царскія ўлады забілі і пахавалі святара знаходзіцца зараз у гарадскім парку. Неаднаразова гэтая магіла была знішчаная ўладамі, і столькі ж разоў яе аднаўлялі людзі.

І вось у гэтым годзе, калі пры рэканструкцыя парка пад час падрыхтоўкі да «Дажынкаў» гэтую магілу чарговы раз разбурылі, ўзнялася хваля грамадскага абурэння, мясцовыя ўлады прынялі-такі важнае рашэнне, каб афіцыйна увекавечыць памяць аб закатаваным героі паўстання 1863 года. Напярэдадні Дня ўсіх святых на гэтым мейсцы быў усталяваны памятны камень аб ксяндзу Адаму Фалькоўскаму, які вырабіў мясцовы скульптар Рычард Груша і асвяціў пробашч Фарнага касцёла Уладзімір Гуляй.

У імпрэзе ўзяло ўдзел каля 70 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі польскага консульства ў Гародні.

І сапраўды, у Лідзе адбыўся даволі рэдкі выпадак, калі б мясцовыя ўлады згадзіліся ўвекавечыць памяць аб паўстанцу 1863 года, за што ім і варта выказаць падзяку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр музыка Ігар Конік

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць47

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць