Здарэнні33

Браў за «паслугі» сяброўкі па 5 тыс., каб купіць сабе чарніла

Столінец схіліў да прастытуцыі разумова адсталую сужыцельку.

За ўцягванне ў заняцце прастытуцыяй сваёй сужыцелькі асуджаны 22-гадовы жыхар Столінскага раёна.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, суд Столінскага раёна прызнаў жыхара вёскі Асаўцы, які нідзе не працуе, вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 171–1 Крымінальнага кодэкса (уцягванне ў заняцце прастытуцыяй або прымус да працягу заняцця прастытуцыяй).

У судзе было ўстаноўлена,

што малады чалавек з сярэдзіны чэрвеня да пачатку снежня 2009 года тройчы схіліў сваю аднагодку-сужыцельку да аказання сексуальных паслуг аднавяскоўцам. Сутэнёр сам знаходзіў ёй кліентаў.

Гэта былі жанатыя мужчыны 1953, 1964 гадоў нараджэння, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Малады чалавек скарыстаўся тым, што

дзяўчына пакутуе на лёгкую разумовую адсталасць і знаходзілася ў псіхалагічнай залежнасці ад яго.

Злачынца пераконваў яе аказаць такія паслугі, спасылаючыся на агульную патрэбу ў грошах.

Першы раз сутэнёр узяў 5 тыс. рублёў (на іх купіў у краме сабе пляшку віна),

другі раз — 20 тыс., трэці — 30 тыс. рублёў, якія патраціў на спіртныя напоі і прадукты.

Суд Столінскага раёна прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Раней ён быў двойчы асуджаны: за хуліганства і крадзеж.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць