Прыватныя абвесткі

Экскурсія на радзіму Уладзіміра Караткевіча 27—28 лістапада

З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара — Аршаншчыну.

У экскурсійную «Я сумую па Радзіме» праграму ўваходзіць:

Дзень першы:

Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснаваны у 2000 г., адчынены ў 2002. У музеі дзве экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка.

Этнаграфічны музей «Млын». Знаходзіцца ў адрэстаўраваным будынку вадзянога млына — помніку прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст. Заснаваны ў 1991 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1995 г. Экспазіцыя музея распавядае пра сельскагаспадарчую дзейнасць беларусаў пачатку ХХ ст., прадстаўлены прылады працы, рамесныя вырабы ХІХ — ХХ стст.

Экскурсія па г. Орша знаёмства з гісторыяй Святабагаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра, помніка архітэктуры у стылі барока. Пабудаваны ў 1-й палове 17 ст. У кляштары ў 17 ст. працавала друкарня Спірыдона Собаля.

17.00 канцэрт З. Вайцюшкевіча ў ГДК г. Орша.

Начлег на беразе Дняпра, на турбазе.

Дзень другі:

Наведванне Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі». У склад запаведніка ўваходзяць лецішча Я. Купалы, помнік паэту, будынак былой канторы лясніцтва, дзе размяшчаецца філіял Мінскага літаратурнага музея Я. Купалы, домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем паэта, гасцініца. Цэнтральнае месца ў мемарыяльным комплексе займае скульптурная кампазіцыя «Восень паэта» А. Анікейчыка.

Маршрут: Гродна — Орша — Ляўкі — Гродна

Від экскурсіі: літаратурная, краязнаўчая

Заўвагі да туру: працягласць 2 дні

ТАА «Мерцана»

Адрас: 230025, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8, Рэспубліка Беларусь

Тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883;

e-mail: [email protected]

www.mercana.by

Час працы: 9.00—19.00

Каментары

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць