У Кобрынскім раёне мужчына заснуў у траве і трапіў пад трактар-газонакасілку
Механізатар касіў траву, кіруючы трактарам з ротарнай касілкай. У нейкі момант рэжучы элемент сутыкнуўся з нечым. Мужчына затармазіў.

Аказалася, што ў траве спаў нецвярозы. Яго і зачапіла сельскагаспадарчая прылада, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Небараку шпіталізавалі. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Экспертамі на целе мужчыны былі зафіксаваныя шматлікія пераломы сківіц, рваныя раны грудзей, жывата і рук.
Пашкоджанні былі кваліфікаваны як менш цяжкія паводле прыкметы працягласці парушэння здароўя не больш за 4 месяцы.
Каментары