Улада

«Пабудуем новае, захаваем найлепшае»

Апублікавана перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

30 лістапада ў дзяржаўных СМІ, у прыватнасці ў газеце «Минский курьер», апублікавана перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Яраслава Раманчука.

Палітык пералічвае пяць каштоўнасцяў, якія «фарміруюць моцны фундамент» яго праграмы:

— свабода выбару кожнага чалавека;

— адказнасць кожнага чыноўніка;

— падтрымка кожнага чалавека ў бядзе;

— салідарнасць нацыянальных вытворцаў і спажыўцоў;

— партнёрства бізнесу і ўлады, грамадзянскай супольнасці і дзяржавы.

Сярод прыярытэтаў стварэння «новай Беларусі» Раманчук называе:

— вялікае грамадства. «Гэта актыўны ўдзел грамадзян у прыняцці рашэнняў палітыкамі і чыноўнікамі. Вялікае грамадства — гэта клопат аб здароўі чалавека і праяўленне салідарнасці з сацыяльна неабароненымі. Усе палітыкі ва ўладзе будуць выбірацца, а не прызначацца. 70% дзяржаўнага бюджэту будзе траціцца на мясцовым узроўні. Кампаніі, якія фінансуюць грамадскія арганізацыі, атрымаюць падатковыя льготы. Будзе ліквідавана цэнзура СМІ, гарантавана свабода слова і суверэнітэт інтэрнэта»;

— сумленная дзяржава. «На працягу года пасля прэзідэнцкіх выбараў мы правядзем канстытуцыйны рэферэндум. У Беларусі будзе абраны паўнацэнны парламент, гарантавана незалежнасць і эфектыўнасць суда. Кіраўнікі гарадоў і раёнаў будуць абірацца, а не прызначацца. Дэмакратычныя выбары ў парламент і ўсе мясцовыя органы ўлады пройдуць вясной 2012 года. СМІ стануць паўнацэннай чацвёртай уладай. Усе органы дзяржавы выйдуць са складу заснавальнікаў камерцыйных арганізацый. Дзяржаўнай маёмасцю будзе кіраваць Міністэрства па дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі. Будзе ўведзена забарона на заснаванне органамі дзяржкіравання новых камерцыйных структур»;

— прыватная эканоміка. «Беларусь стане адным з лепшых месцаў для прадпрымальніцтва ў Еўропе. На першым этапе стаўка ПДК будзе зніжана да 15%. Будзе ўведзена адзіная мытная пошліна на ўсе імпартныя тавары ў памеры 3%. У новым законе аб бюджэце замест 30 падаткаў і збораў у краіне будуць толькі тры: падатак з рознічных продажаў тавараў і паслуг (20%), адзіны сацыяльны падатак (15%) і акцызы. Падатковыя зборы не будуць перавышаць 30% ВУП. За кошт спрашчэння сістэмы справаздачнасці на руках у бізнесу кожны год будуць заставацца больш за 3 млрд. долараў»;

— новыя працоўныя месцы. «За 2011–2013 гады ў Беларусі будзе створаны мільён новых працоўных месцаў. Яны будуць стварацца беларускімі прадпрымальнікамі, малым бізнесам у партнёрстве з замежнымі інвестарамі. Да 2014 года ў краіну будзе прыцягнута да 20 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый. З ценявой эканомікі выйдуць каля 8 млрд. долараў. Грошы на рэформы з’явяцца таксама за кошт уключэння ў камерцыйны абарот зямлі, разняволення прадпрымальнікаў і творчага патэнцыялу беларусаў»;

— адкрытая краіна. «Галоўны прынцып новай знешняй палітыкі Беларусі — „Сябраваць з усімі!“ Мы адновім добрасуседскія, партнёрскія адносіны з Расіяй. Будзе створана паўнацэнная зона свабоднага гандлю. Дзяржаўная мяжа перастане быць кармушкай для кантрабандыстаў і алігархаў. Мы захаваем бязвізавы рэжым з Расіяй, актывізуем інвестыцыйныя і гандлёвыя сувязі. Будзе створана паўнацэнная зона свабоднага гандлю з Украінай. Да 2013 года Беларусь выканае ўсе патрабаванні Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) і стане яе членам. У 2011 годзе мы ўвядзем мараторый на смяротную кару. Наша краіна стане членам Савета Еўропы. Да 2013 года Беларусь атрымае ад Еўрапейскага саюза статус краіны з рыначнай эканомікай і створыць з ЕС зону свабоднага гандлю. У 2011 годзе мы адменім візы для грамадзян краін ЕС, ЗША, Канады, Японіі і Паўднёвай Карэі. Беларусь рэалізуе дагаворы аб бязвізавым прыгранічным перамяшчэнні грамадзян з Літвой і Польшчай».

Апрача таго, Раманчук абяцае мадэрнізаваць сістэму адукацыі ў адпаведнасці са стандартамі Балонскага працэсу і, як вынік гэтага, прызнанне беларускіх дыпломаў у Еўропе.

У Беларусі будзе развівацца сучаснае інфармацыйнае грамадства. «Мы забяспечым высакахуткасны доступ да інтэрнэта ў кожную школу, універсітэт і бібліятэку. У сярэдняй школе будуць вывучацца дзве замежныя мовы. Беларуская нацыянальная культура ўзбагаціць еўрапейскую і стане яе неад’емнай часткай», — зазначаецца ў праграме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ21

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

Брытанскі палітык прызнаўся, што браў хабар за прасоўванне расійскіх наратываў. Яго справа ўскрыла механізм, як гэта робіцца6

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка2

Чаму Украіна перамагае ў вайне35

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць