Грамадства

Гарадзенскія чыноўнікі ня супраць пабудовы касьцёлу

Дакумэнт пра гэта за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкаму яны прывезьлі галадоўнікам учора. Галадоўнікі, аднак, кажуць, што спыняць галадоўку толькі калі будуць мець на руках зацьверджаны плян пабудовы касьцёлу.

5 сьнежня ў першай палове дня чыноўнікі гродзенскага гарвыканкаму сустрэліся з галадаючымі вернікамі гродзенскай парафіі Маці Божай Вострабрамскай.

Чыноўнікі прывезлі паперу за подпісам першага намесніка гарвыканкаму Кунаша, якая сведчыць, што гродзенскія ўлады не супраць будовы касцёла на тэрыторыі, дзе сёння месціца капліца парафіі. Аднак вернікі адмовіліся наогул праводзіць якія-кольвек перамовы ў адсутнасць айца Аляксандра, які акурат у гэты час быў на сустрэчы з біскупам. Але і прысутнасць ксяндза, які хутка прыехаў, таксама не выратавала перамовы. Па словах айца Аляксандра, патрабаванне вернікаў ён будзе лічыць задаволеным толькі тады, калі яны будуць мець на руках зацверджаны ўладамі план пабудовы касцёлу. Сённяшні ж дакумент — толькі спроба ўлагодзіць вернікаў абяцаннямі, якія цягнуцца ўжо 10 гадоў. Святар адмовіўся прыняць рашэнне гарвыканкаму і папрасіў чыноўнікаў пакінуць капліцу.

Нагадаем, што пост-галадоўка была абвешчана вернікамі гродзенскай парафіі Маці Божай Вострабрамскай 1 снежня. На сённяшні дзень у пост-галадоўцы прымаюць удзел 17 вернікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку7

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў3

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць