Эканоміка11

Багданкевіч: в.а. старшыні Нацбанка Юрый Алымаў — ціхі выканаўца

Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч лічыць сапраўдным прафесіяналам іншага намесніка, Мікалая Лузгіна.

Пасля таго, як кіраўнік праўлення Нацбанка, Герой Беларусі Пётр Пракаповіч перанёс складаную аперацыю на сэрцы, яго паўнамоцтвы перайшлі да двух першых намеснікаў — Юрыя Алымава і Мікалая Лузгіна. Паколькі Пракаповіча чакае доўгая рэабілітацыя, можна лічыць, што ў галоўнага банка краіны з’явіўся новы кіраўнік. Але хто, Алымаў ці Лузгін?

Па словах кіраўніка упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоля Драздова, абавязкі Пракаповіча выконвае менавіта Юрый Алымаў.

Што пра яго мяркуе былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч? Якіх пазіцый прытрымліваецца выканаўца абавязкаў?

«Гэта ціхі выканаўца, пра якога я не магу сказаць нічога — ні добрага, ні дрэннага», —
узгадвае Багданкевіч. Па яго словах, ад Алымава ніколі не сыходзіла ніякай ініцыятывы. У Нацбанк той прыйшоў у 1998 годзе, адначасова з Пракаповічам. А вось іншага намесніка, Мікалая Лузгіна, Багданкевіч хваліць: «Я ведаю, што
Лузгін — рыначнік, сапраўдны прафесіянал сваёй справы.
Такіх засталося няшмат, яшчэ хіба што Павел Калаур, якога цяпер прызначылі кіраваць „Белзнешэканомбанкам“. Гэта мае вучні».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў3

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць