Эканоміка1515

Лукашэнка прыняў рашэнне будаваць завод па вытворчасці грыбоў

«Кошт $ 10 млн — не праблема».

У Беларусі будзе пабудаваны завод па вытворчасці грыбоў вешанка. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.

Кіраўнік дзяржавы пабываў на сховішча садавіны ў гэтай гаспадарцы. Яно было ўведзенае ў эксплуатацыю ў верасні 2009 года, абсталяванае нямецкім і італьянскім абсталяваннем. Магутнасць комплексу разлічаная на захоўванне 6,5 тыс. т яблыкаў у год. З-за няпоўнай загрузкі сховішча ў 2010 годзе тут пачалі вытворчасць вешанкі. Як было даложана Лукашэнку, гэта вельмі рэнтабельная вытворчасць са стоадсоткавай акупнасцю. Да таго ж для вытворчасці гэтых грыбоў не патрабуецца вялікіх высілкаў: неабходны толькі пэўны мікраклімат і памяшканне для іх вырошчвання.

«Давайце зробім адзін завод сусветнага ўзроўню. Кошт $ 10 млн — не праблема. Дамо крэдыт, са стоадсоткавай рэнтабельнасцю вытворчасці гэтыя грошы будзе нескладана вярнуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў вызначыць месца пад будучае прадпрыемства, магчыма, гэта будзе адзін з малых гарадоў, выбраць недарагі архітэктурны праект, але пры гэтым не парушаючы тэхналогій, і дакласці яму ўжо ў ліпені.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Збанкрутавала бюджэтная авіякампанія, якая лётала ў тым ліку з Вільні

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы2

У Талачынскім раёне супрацоўнікі ДАІ самі з'елі аленя, збітага машынай на дарозе9

У Мінску мужчына прыраўнаваў жонку і нанёс ёй 27 удараў нажом5

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»8

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць