Навука і тэхналогіі11

У Беларусі плануецца стварыць навукова-тэхналагічны парк «Біяград»

Разглядаецца пытанне аб стварэнні ў Беларусі нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў сферы нанабіятэхналогій і фармацэўтыкі «Біяград».

Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, паведаміў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 1 чэрвеня падчас наведвання Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Стварэнне такога парку дазволіць сфарміраваць у Беларусі новы кластар у сферы нанабіятэхналогій і фармацэўтычнай прамысловасці, мяркуюць ва ўрадзе.

«Гэтая тэма застаецца на парадку дня, — сказаў прэм’ер-міністр. — Але, абмяркоўваючы ідэю „Біяграда“, трэба, каб гэта быў не проста папулісцкі жэст. Мы глядзім, каб там прысутнічалі канкрэтныя праекты. Гэта пытанні, звязаныя з кансервантамі, з рознымі прэпаратамі для сіласавання зялёных кармоў, з працэсамі браджэння, камбікормавай прамысловасцю. У гэтым плане мы мяркуем, што за біялагічнай навукай, біялагічнай прамысловасцю добрая, вялікая перспектыва».

Як зазначыў кіраўнік урада, у Беларусі ў гэтым кірунку працуюць некалькі навукова-даследчых інстытутаў, у першую чаргу Інстытут мікрабіялогіі НАН, па распрацоўках якога ствараецца дастаткова шмат вытворчасцяў і прадпрыемстваў у рэальным сектары эканомікі.

Прэм’ер-міністр таксама паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні пад Мінскам з’явіцца беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. «У нас намячаецца грандыёзны праект, які можа не ўступаць „Сколкава“, а можа, нават недзе больш цікавейшы. Гэта беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Мы зараз завяршылі чарговы тур перамоў. Пляцоўка пад гэты аб’ект ужо вызначана ў раёне Нацыянальнага аэрапорта „Мінск“ плошчай 5,5 тыс. гектараў. У хуткім часе будзем выходзіць на кіраўніка дзяржавы з прапановамі аб характары міжурадавага пагаднення і механізме рэалізацыі гэтага праекта», — сказаў Мясніковіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць