Грамадства1010

Прэцэдэнт: Дзяніс даказаў, што гуляў ля Кастрычніцкай без мацюкоў

Затрыманы ля Кастрычніцкай плошчы за «хуліганства» хлопец здолеў даказаць у судзе, што ён матам не лаяўся.

Дзяніса Сучкова з сябрам міліцыянеры затрымалі ўначы 20 чэрвеня непадалёк ад Дома афіцэраў. Паводле слоў Андрэя Сучкова, брата затрыманага Дзяніса, хлопцаў не толькі забралі без усялякіх тлумачэнняў, але і невядома з якой прычыны надзелі на іх кайданы.

Андрэй Сучкоў: «Спыніўся „ГАЗік“ міліцэйскі, запіхалі туды брата і яго сябра, надзелі кайданы і адвезлі ў РУУС. Так склалі пратаколы, прымушалі гэтыя пратаколы падпісаць, але яны адмовіліся. Яго яшчэ нечага адвялі на медыцынскі агляд — хоць ён не быў за рулём і неабходнасці ў гэтым не было. Ну, і абвінавацілі паводле артыкулу 17.1 — „хуліганства“. У пратаколе было напісана, што ён лаяўся матам. Супрацоўнікі міліцыі, якія пад’ехалі на аўтамабілі, зрабілі ім заўвагу, але яны не паслухаліся. І, маўляў, з гэтай нагоды іх прывезлі ў РУУС».

Але паколькі ніякіх правапарушэнняў хлопцы не здзяйснялі, то вырашылі адстойваць свае правы ў судзе.

Андрэй Сучкоў: «Мы пракансультаваліся са сваімі знаёмымі — яны юрысты і праваабаронцы

. Нам падказалі, на якія артыкулы спасылацца, мы склалі водгук на пратакол і дадалі яго ў якасці хадайніцтва да суда.
На судзе ў якасці сведкаў выступалі жонка брата і сябра, з якім яго затрымалі, — да яго чамусьці міліцыянеры не мелі ніякіх прэтэнзій, а толькі да брата. А таксама склалі рэкамендацыйныя лісты ад нашых партнёраў па прадпрыемстве, якія з намі працуюць як юрыдычныя асобы. І падалі ўсе гэтыя дакументы на разгляд суда. Суд апытаў нашых сведкаў, выслухаў бок абвінавачання. І прыйшоў да высновы, што супрацоўнікі міліцыі здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні».

Больш за тое, згодна са словамі Андрэя, сам суддзя параіў Дзянісу звярнуцца ў пракуратуру.

Андрэй Сучкоў: «Сам суддзя парэкамендаваў, калі мы жадаем гэтую справу далей разглядаць, звярнуцца ў пракуратуру па факце незаконнага ўжывання і сілы і гэтак далей».

«Ці плануеце вы звяртацца ў пракуратуру?»

Андрэй Сучкоў: «Так, плануем. Проста копія рашэння суда будзе гатовая праз тыдзень. Мы чакаем гэтую копію судовага рашэння, каб у нас на руках былі дакументы».

Гэты выпадак адрозніваецца ад затрыманняў падчас маўклівых акцый 22 і 29 чэрвеня толькі тым, што акцыя на той момант не праходзіла і затрымалі Дзяніса з сябрам супрацоўнікі ў форме, а не падазроныя людзі ў цывільным. Ва ўсім астатнім — падабенстваў вельмі шмат. Але ў абодвух выпадках юрыст

Гары Паганяйла раіць не супраціўляцца падчас затрымання, а пачынаць адстойваць свае правы ўжо ў пастарунку.

Гары Паганяйла: «Лепш ціха-мірна падпарадкавацца, але ўжо падчас складання пратакола, калі так званаму правапарушальніку прапануюць даць тлумачэнні. І ў гэтай частцы пратакола ён павінен указаць, што быў затрыманы незаконна, што пратакол сфальсіфікаваны, што ён не лаяўся матам, разумна напісаць гэтае тлумачэнне».

А пасля — усё тое ж самае паўтараць у судзе. Калі суд не прыслухаецца, то абскарджваць рашэнне суда ў вышэйстаячай інстанцыі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць