Грамадства3535

Памерла дэпутатка Незалежнасці

18 верасня ад цяжкай хваробы памерла Галіна Сямдзянава, дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання.

18 верасьня ад цяжкой хваробы памёрла Галіна Сямдзянава, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адна зь лідэраў беларускай дэмакратычнай незалежніцкай апазыцыі, паведаміў у сваім блогу Вінцук Вячорка.

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася 28 лютага 1947 году ў Гдыні (Польшча), у сям’і ўдзельнікаў вайны — марскога афіцэра і старшай апэрацыйнай сястры ваеннага шпіталя. Айчым Якаў Іванавіч Казлоў, які выхоўваў Галіну, быў ваенным лётчыкам. У вайну ягоны самалёт быў зьбіты, сам ён сур’ёзна паранены, аднак вярнуўся ў шыхт. Пасьля вайны служыў таксама ў Беларусі, закончыў службу генэрал-маёрам.

Галіна Сямдзянава закончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасьці на інжынэрскіх пасадах. Але сумавала па Беларусі, зь якой былі зьвязаныя найлепшыя ўспаміны дзяцінства.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю, узначальвала Наваградзкі раённы КНК.

Яе сумленнасьць, чуласьць да людзей забясьпечылі ёй вялікі аўтарытэт, і ў 1990 годзе Галіна Сямдзянава была выбраная народным дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад Наваградзкай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава стала адным з найбольш прафэсійных і запатрабаваных дэпутатаў. Яна зрабіла свой ідэйны выбар: увайшла ў Дэпутацкую групу БНФ у Вярхоўным Савеце, была старшынёй яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савету па экалёгіі і рацыянальным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажываньня, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савету па прывілеях.

Галіна Сямдзянава — адна з тых, хто дамогся абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе. Неацэнныя заслугі Галіны Сямдзянавай у стварэньні заканадаўчай базы незалежнасьці нашай краіны. Яна суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі (восень 1990). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцьці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусі, законаў для спэцыяльнай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная незалежнасьць.

Яна была аўтарам заканадаўчых прапановаў, накіраваных на стварэньне арміі Рэспублікі Беларусі. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі вайскоўцаў «Вяртаньне», якая пасьля распаду Савецкага Саюзу дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам вайскоўцаў, у тым ліку з зонаў узброеных канфліктаў.

У 1996-1997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, які працягваў працу пасьля гвалтоўнага разгону 1996 году.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава была адным з найбольш аўтарытэтных лідэраў і экспэртаў. Займала пасады намесьніцы старшыні (2002-2006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіраваная ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэфэрэндумах, у 2010-м — у Менскую гарадзкую камісію па выбарах прэзыдэнта. Прынцыпова адстойвала законнасьць, прафэсійна выкрывала фальсыфікацыі, адважна заяўляла асобную думку. За гэта ня раз цярпела перасьлед і спробы запалохваньня ад уладаў. Але зь ёй былі вымушаныя лічыцца нават зацятыя апанэнты.

Ад нас адышоў выдатны чалавек, гістарычная постаць. Мы жывем у незалежнай краіне і дзякуючы Галіне Сямдзянавай. Сьветлая памяць.

Інфармацыя пра месца і час пахаваньня Галіны Сямдзянавай будзе пазьней.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм1

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?10

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм1

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць