Улада

Прэм'ер-міністры краін СНД падпісалі дагавор аб зоне свабоднага гандлю

Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД падпісаны 18 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу паводле вынікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці.

«У выніку доўгіх, вострых, але ўсё-такі канструктыўных перамоў мы прыйшлі да вырашэння галоўнага пытання, дзеля якога мы сёння сабраліся. Мы дамовіліся пра падпісанне сёння дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД», — цытуе РІА Новости прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна.

Паводле яго слоў, размова ідзе пра стварэнне новага падмурку гандлёва-эканамічных адносінаў у межах Садружнасці.

«Гэта фундаментальны дакумент, які будзе ляжаць у аснове адносінаў на доўгую перспектыву», — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што яшчэ ў 1994 годзе краіны СНД падпісалі дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, аднак той дакумент не быў ратыфікаваны многімі дзяржавамі, у тым ліку Расіяй. Праца над новым дакументам вялася амаль дзесяць гадоў, а з 2009 года ішла ў інтэнсіўным рэжыме, вынік дасягнуты дзякуючы кваліфікаванай экспертнай рабоце, адзначыў прэм’ер-міністр РФ.

«Сёння можна меркаваць, як і якімі тэмпамі рос бы наш тавараабарот, калі б такая зона свабоднага гандлю ў нас працавала», — заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, вынік доўгіх дыскусій у аўторак стаў нечаканым. «Мы дамовіліся, узгаднілі, паправілі тэкст і ўзгаднілі яго канчаткова», — сказаў кіраўнік расійскага ўрада.

Дагавор прадугледжвае спрашчэнне прававых асноў гандлёва-эканамічных адносінаў паміж краінамі, якія яго падпішуць, замену шэрагу шматбаковых і прыблізна 100 двухбаковых дакументаў, якія рэгламентуюць сёння рэжым свабоднага гандлю на прасторы Садружнасці.

Былі таксама падпісаны пагадненне аб асноўных прынцыпах палітыкі ў галіне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю ў краінах СНД і рашэнне аб канцэпцыі стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту дзяржаў Садружнасці да 2020 года. Усяго ў Санкт-Пецярбургу падпісана 28 дакументаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей3

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей3

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць