Музыка66

Арганізатары «Еўрафэсту» спрабуюць высветліць інфармацыю аб расследаванні вынікаў галасавання на фінале конкурсу

Арганізатар «Еўрафэсту» — Белтэлерадыёкампанія — спрабуе высветліць, ці сапраўды вядзецца расследаванне вынікаў галасавання на фінале конкурсу.

Пакуль у арганізатараў нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс «Еўрабачанне-2012» няма афіцыйнага пацвярджэння таму, што такі разбор вядзецца, заявіла БелаПАН крыніца ў Белтэлерадыёкампаніі. «Пра гэтыя падзеі стала вядома з інтэрнэту. У нас няма ні паперы, ні прадпісання, нічога афіцыйнага, што пацвярджала б гэты факт. Мы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, але нам не адказалі», — сказаў суразмоўца.

Арганізатары «Еўрафэсту» спадзяюцца, што ў найбліжэйшыя дні «штосьці праясніцца».

Нагадаем, па выніках фіналу «Еўрафэсту», які адбыўся 14 лютага, было аб'яўлена, што Беларусь на «Еўрабачанні-2012» у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алёна Ланская. Паводле правілаў конкурсу, пераможца вызначалася шляхам падсумоўвання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучыя «Еўрафэсту» абвясцілі ўжо падсумаваныя галасы.

16 лютага партал TUT.BY распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу «Еўрафэсту» Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі аб'ектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу, і для гэтага створана спецыяльная камісія, куды нібыта ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку спецыялісты па абароне інфармацыі.

У РУП «Белтэлекам», якое забяспечвала тэлефоннае галасаванне гледачоў, каментаваць сітуацыю адмовіліся.

16 лютага Белтэлерадыёкампанія паабяцала ў найбліжэйшыя дні размясціць на сваім сайце расшыфроўку тэлефоннага галасавання, аднак гэта і цяпер не зроблена.

Тым часам 18 лютага ў некаторых СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ў межах расследавання дапытваюць членаў журы.

На просьбу БелаПАН пракаментаваць гэтыя звесткі старшыня журы, кіраўнік праекта «Еўрафэст» Аляксандр Ціхановіч заявіў: «Ні пра якія камісіі не ведаю. "Еўрафэст" не займаўся галасаваннем — галасаваннем займаліся правайдары. Нам далі вынікі — і іх проста вядучыя агучылі. Я быў старшынёй журы і магу толькі сказаць, што нашы меркаванні разышліся: журы прагаласавала за Litesound (гурт заняў у фінале другое месца. — БелаПАН.), а тэлегледачы — за Ланскую».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць