Спорт

Хакей. Прайгралі дома шведам па булітах

Нацыянальная зборная Беларусі 10 красавіка на «Мінск-Арэне» па булітах прайграла камандзе Швецыі ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку — 3:4 (2:2, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1).

У першым перыядзе перавага была ў гасцей, якія перакідалі гаспадароў (15:7), закінуўшы дзве шайбы. Беларусы ж удала выкарыстоўвалі свае нешматлікія моманты, што дазволіла ім пайсці на перапынак пры нічыйным ліку 2:2. У другой трэці матчу беларусы пачалі гуляць больш актыўна (12:6 па кідках), а шведы збіліся на выдаленні, зарабіўшы за перыяд 12 хвілін штрафу. Адно з парушэнняў скандынаваў на 27-й хвіліне рэалізаваў Сяргей Дрозд. На заключны перапынак каманды пайшлі пры ліку 3:2 на карысць гаспадароў. У трэцім перыядзе шведы зноў перахапілі ініцыятыву (14:6 па кідках). Асабліва прыкметную перавагу скандынавы мелі на апошніх хвілінах асноўнага часу, і на 57-й хвіліне яны аднавілі раўнавагу. У авертайме закінутых шайбаў не было, а перамогу шведам у серыі булітаў прынёс Фрэдрык Петэрсан.

У беларусаў шайбы закінулі: Аляксандр Кулакоў (5.48, асістэнты — Андрэй Міхалёў, Аляксандр Кітараў), Андрэй Стась (16.00, пас — Дзмітрый Корабаў), Сяргей Дрозд (26.38, 5×4, пас — Павел Чарнавок).

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Коваль, Чарнавок — Стасенка, Міхалёў- Кітараў — Кулакоў; Грабарэнка — Корабаў, Коласаў — Кавыршын — Кальцоў; Гарошка — Касцючонак, Дрозд — Стась — Мялешка; Шведаў — Нагачоў, Паўловіч — Дудко — Мусіенка.

11 красавіка адбудзецца паўторны паядынак.

У сваіх першых матчах цяперашняга Еўрапейскага хакейнага выкліку беларусы выйгралі (3:2) і прайгралі (2:4) у гасцях камандзе Аўстрыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць