Гісторыя88

Самы стары дакумент у дзяржархівах Беларусі датаваны 1391 годам

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка 22 мая ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю стварэння органаў архіўнай справы і сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў і 85-годдзю стварэння нацыянальнага архіву.

«Усяго ў нашых архівах знаходзяцца 58 унікальных дакументаў. Усе яны захоўваюцца ў спецыяльных сховішчах, пры спецыяльных умовах, у спецыяльных сейфах. Самы стары з дакументаў датаваны 1391 годам. Таксама ў нас ёсць пергаментныя граматы XIV–XVII стагоддзяў, актавыя кнігі судовых устаноў Беларусі XV–XVIII стагоддзяў», — падкрэсліў Адамушка.

Доступ да такіх рарытэтных дакументаў абмежаваны.
Як растлумачыў Адамушка, няма сэнсу рызыкаваць і даваць доступ да такіх рэліквій нават за вялікія грошы: «Калі нешта здарыцца, гэта будзе каштаваць нам у разы даражэй. Плюс такія дакументы павінны захоўвацца толькі ў спецыяльных умовах».

Паводле слоў кіраўніка дэпартамента, у дзяржаўных архівах Беларусі зараз знаходзяцца больш як 12 мільёнаў спраў, 300 тысяч з іх — дакументы асаблівай каштоўнасці. Яшчэ 6 мільёнаў дакументаў чакаюць свайго прыёму ў архіў. «Калі паставіць справу да справы, то атрымаецца дарожка даўжынёй амаль 200 кіламетраў», — сказаў Адамушка.

Архівы Беларусі — адны з самых адкрытых на прасторы былога СССР, падкрэсліў спецыяліст. «Напрыклад, у нас рассакрэчаны 93% партыйных архіваў. Мы адны з першых паказалі грамадскасці дакументы, што тычацца чарнобыльскай трагедыі, прычым мы апублікавалі самыя цікавыя дакументы, 1986–1991 гадоў», — зазначыў Адамушка.

У сістэму архіўных органаў і ўстаноў Беларусі ўваходзяць шэсць рэспубліканскіх, дзевяць абласных, 16 занальных архіваў, дзве навукова-даследчыя ўстановы і дзве лабараторыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць