Грамадства2020

Арыштаваны Андрэй Пачобут

Супраць журналіста завялі крымінальную справу за «паклёп на прэзідэнта».

Журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны сёння ў сваёй кватэры Гродна. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».

Мы прагледзелі апошнія публікацыі Андрэя Пачобута на сайтах «Хартыя-97», «Беларускі партызан» і блогу журналіста, аднак не знайшлі публікацый, якія б маглі кваліфікавацца як абраза кіраўніка краіны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, справу вядзе следчы Арсень Нікольскі.

У хаце зрабілі ператрус і сканфіскавалі камп’ютары.

Пачобута павезлі на допыт, дзе ён адмовіўся адказваць на пытанні, пасля чаго яго завезлі ў гарадзенскую турму.

***

5 ліпеня 2011-га Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы па ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта).

Пакараньне, прадугледжанае за паклёп і абразу (паводле п. 2 артыкулаў 188, 189) : штраф ці папраўчыя работы да двух гадоў, арышт (адпаведна да шасьці ці трох месяцаў), абмежаваньне волі да трох гадоў.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай» у Беларусі. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з «Газэты выборчай» і дзьве з інтэрнэту — зь «Беларускага партызана» і «Жывога журналу». Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзыдэнта.

Глядзі таксама: Аксана Пачобут: Андрэй прадчуваў, што яго пасадзяць.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць