Усяго патроху33

Пад Мінскам падтрымаюць кажаноў

У пасёлку Сенніца Мінскага раёна 4 кастрычніка Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразь» правядзе прыродаахоўную акцыю па падтрымцы папуляцыі кажаноў, якія жывуць паблізу населеных пунктаў.

Як паведаміў каардынатар акцыі Руслан Шайкін, яна арганізавана пры падтрымцы Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і прымеркавана да Міжнароднага дня абароны жывёл, які адзначаецца ў гэты дзень.

Паводле слоў Шайкіна, падчас акцыі старшакласнікі школ Мінскага раёна возьмуць удзел у вырабе домікаў для кажаноў — рудых вячэрніц.

Адной з праблем іх існавання з’яўляецца недахоп натуральных сховішчаў: дуплаватыя дрэвы, якія рыжыя вячэрніцы выбіраюць для жылля, паўсюдна высякаюцца. Мяркуецца, што будаўніцтва некалькіх дзясяткаў домікаў для кажаноў будзе спрыяць захаванню іх папуляцыі ў Мінскім раёне. Частка домікаў будзе развешана на тэрыторыі Цэнтра турызму і краязнаўства, частка — паблізу школ, навучэнцы якіх возьмуць удзел у акцыі.

Як адзначыў Шайкін, рудыя вячэрніцы не занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, аднак на тэрыторыі еўрапейскага кантынента ўсе кажаны знаходзяцца пад аховай. З-за выбару месцаў рассялення паблізу ад чалавечага жылля гэтыя рукакрылыя асабліва ўразлівыя. Паводле слоў спецыяліста, 2012 год абвешчаны Сусветным годам кажана. Гэта зроблена па ініцыятыве Пагаднення па захаванні папуляцый еўрапейскіх відаў рукакрылых пры падтрымцы Праграмы ААН па захаванні навакольнага асяроддзя.

Шайкін адзначыў, што ў Беларусі такая акцыя ў падтрымку кажаноў праводзіцца ўпершыню.

Ён разлічвае, што праца па захаванні папуляцыі кажаноў у Мінскім раёне будзе працягнута. Спецыялісты маюць намер адсачыць, наколькі домікі запатрабаваныя рукакрылымі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала7

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне5

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так2

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

«Грошы класці ў скрыначку, рэшту браць з яе». Каля Косаўскага замка прадаюць вяленую рыбу напавер10

У Мінску хлопчык ішоў на трэніроўку і па дарозе ўпаў у Свіслач1

Наўседа: Мы можам зноў закрыць мяжу з Беларуссю, але без дапамогі іншых не дамо рады29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць