Архіў

Нобэль жыў! Нобэль жывы! Нобэль будзе жыць!

№ 32 (93) 17 лістапада 1997 г.

Нобэль жыў! Нобэль жывы! Нобэль будзе жыць!

(Наш адказ лордам Керзанам)

 

Iзноў хаваюць Нобэля. На маёй памяцi яшчэ засталiся камэнтары «Правды» на ўзнагароджаньне Бродзкага Нобэлеўскай прэмiяй па лiтаратуры — з патугамi давесьцi, што вынаходнiку дынамiту (Нобэлю) надышоў час адправiцца на звалку.

Лёгiка органа КПСС была простай: выбар швэдзкай Акадэмii —абiбок Бродзкi — як нiхто iншы абсалютна не адпавядае стандартам лiтаратурнага генiя. Гэта адназначна сьведчыць пра крызыс нобэлеўшчыны. Таму Нобэль — мярцьвяк. Няхай жыве Ленiнская прэмiя!

Сёлета ў нас новыя пахаваньнi. У ролi плакальшчыкаў —правыя публiцiсты, якiя ня могуць дараваць Нобэлеўскаму камiтэту ўзнагароджаньне левага iтальянскага драматурга Дар’ё Фо. Вось i «НН» надрукавала ў мiнулым нумары пад красамоўнай шапкай «Нобэлеўская прэмiя памерла» спачуваньне ўсiм, хто ведаў нябожчыка. Экспэрт па ўскрыцьцi трупа Нобэля Сяргей Шупа ўпэўнены, што сьмерць наступiла ад таго, што «насуперак усякаму глузду й здароваму сэнсу акадэмiкi аддаюць прэмiю малавядомаму iтальянскаму клоўну» (не схацеўшы нават узгадаць ягонае прозьвiшча).

Я ня стаўлю перад сабою задачу рэабiлiтаваць у рамках гэтага артыкула лiтаратурныя вартасьцi п’есаў Дар’ё Фо. Няхай гэтым займаецца Алег Чывадзэ на старонках «Товарища». Але мне незразумелы нэгатыўны акцэнт тэрмiну «малавядомы клоўн». Вiдаць, Чарлi Чаплiн i Вудзi Ален —шырокамаштабныя клоўны, i таму зь iх iншы попыт.

Я магу ўпэўнiць шаноўнага сп. Шупу, што нябожчык жывы. У яго нармальны пульс i ён цiкавiцца жанчынамi. Толькi што ён засьцёб усiх лiтаратуразнаўцаў сьвету, якiя заўсёды бачылi ў iм апошнi прытулак «здаровага сэнсу i лёгiкi». Ён чытае за ранiшняй кавай апошнiя нумары самых рэспэктабэльных сусьветных газэтаў, якiя не на жарт заклапочаныя ягоным палiтычным хулiганствам i атрымлiвае ад гэтага сапраўднае постмадэрновае задавальненьне.

Уявiце сабе зараз паседжаньнi швэдзкай Акадэмii апошнiх гадоў.

Старшыня: Вось, як бы, давайце абярэм ляўрэата па лiтаратуры.

Акадэмiк А (цiха): Можа гэты, Клаўс Хуга.

Акадэмiк В: Якi яшчэ Хуга?! Той, што зрабiў дзьве стылiстычныя памылкi ў апошнiм рамане? Вы ўяўляеце, што скажуць фiлёлягi!

Акадэмiк С (яшчэ цiшэй): А можа, лiтоўка Бэлша Вiзмавiца?

Акадэмiк D: Вар’ят! Усе лiтаратуразнаўцы фiнскай затокi чытаюць латышку Вiзму Бэлшавiцу.

Акадэмiк Е: А што тады рабiць?..

Акадэмiк F: Давайце гэтага, Iвана Каровiна. Ён дысыдэнт, а супраць дэмакратыi нiхто не папрэ.

Старшыня: А ён часам ня гомiк i ня нэгар?

Акадэмiк G: Ды не, здаецца.

Старшыня: Ну тады галасуем. За. Супраць. Адзiнагалосна.

Такога кшталту вакханалiя нармальнасьцi зрабiла б з Нобэлеўскага камiтэту нейкi гiпадром, дзе на пiсьменьнiкаў ставiлi як на рысакоў. Васiль Быкаў, згодна букмэкерскай канторы «Шупа i К°», таксама, дарэчы, удзельнiчаў у апошнiм забегу.

Позна цi рана, гэта было павiнна абрыдзець любому, нават самаму нармальнаму. Калi б акадэмiкаў прарвала гадоў зь пяць таму, яны, як пiць даць, аддалi б усе грошы Нобэля аятоле Хамэйнi за тое, што ён не дае спакойна спаць iншым нобэлеўскiм ляўрэатам. Але цяпер на двары 1997 год i швэдзкiх акадэмiкаў фатальна прарвала на левых.

Я кажу фатальна, бо швэдзкiя акадэмiкi, абраўшы Дар’ё Фо ляўрэатам лiтаратурнай прэмii, зрабiлi вялiкi ўнёсак у рэнэсанс левых рухаў. Уявiце: сёньня сымбалямi левага руху зьяўляецца паўстанцкi правадыр мэксыканскiх iндзейцаў субкамандантэ Маркас i iтальянскi камэдыянт Дар’ё Фо. Левыя канчаткова вярнулi сабе iмiдж гуманiстычных авантурыстаў, ненармальных дадаiстаў, iнтэлектуальных шызiкаў-раматыкаў, непапраўных антырацыяналiстаў.

Прыемны падарунак напярэдаднi 80-ай гадавiны Кастрычнiцкай Рэвалюцыi. Што да Нобэля, то ён папросту ўзнагародзiў прэмiяй самаго сябе.

 

Лёлiк Ушкiн

i яшчэ цэлы сьпiс разьюшаных падпiсчыкаў «НН»

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць