Архіў

Сяргей Харэўскі. Першы фотамастак

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

Першы фотамастак

5 лютага споўнілася 50 гадоў з дня сьмерці славутага беларускага фатографа й этнографа Яна Булгака

Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе ў шляхецкім засьценку ля Асташына, што на Наваградчыне. Вучыўся ў Вільні ды Кракаве і ў фотамайстра Гуга Эрфурта ў Дрэздэне.

Пакуль ён жыў да 1912 пад Менскам, арандуючы маёнтак у вёсцы Перасецы, Булгак стварыў цэлую галерэю народных тыпаў і краявідаў Цэнтральнае Беларусі. Тыя здымкі, напрыклад, «Беларуская дзяўчына з-пад Клецку» або «Жабракі-беларусы пад Менскам» — клясыка нацыянальнае школы фатаграфіі.

На запрашэньне Віленскага магістрату Булгак перабіраецца ў сталіцу краю, каб стварыць вялікі фотаальбом. Тут ён шчыльна сышоўся з колам тутэйшае інтэлігенцыі, найперш з Рушчыцам і Іванам Луцкевічам. Утрох яны часта выбіраліся ў «экспэдыцыі» па старой Вільні й яе ваколіцах. Гэтак пакрысе й нарадзіўся «Віленскі альбом», які з-за амбарасаў першае вайны так і ня выйшаў.

Па вайне Булгак ізноў вяртаецца да віленскіх краявідаў і да кола старых сяброў. Фэрдынанд Рушчыц, які ўзначаліў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, прапануе яму ўзначаліць лябараторыю мастацкае фатаграфіі. Булгак робіць вялікія нізкі здымкаў, прысьвечаных Наваградчыне, Белавескай пушчы й Рушчыцаваму Багданаву. У 1928 годзе ён стварыў і ўзначаліў Віленскі фотаклюб. У гэты ж час ён піша свае галоўныя працы па тэорыі й тэхніцы фатаграфіі: «Фатаграфіка», «Фатаграфічныя вандроўкі», «Бромавая тэхніка» і самы выдатны твор айчыннае фотамастацкае думкі — «Эстэтыка сьвятла».

Але вайна перарвала творчы ўзьлёт. У 1944 пад савецкімі бомбамі згарэў віленскі дом Булгака, а ў ім — самая вялікая ў нашай гісторыі прыватная калекцыя здымкаў і фотаархіў (звыш 10 тыс. твораў).

Пасьля гэтага Ян Булгак пакідае радзіму і едзе ў Варшаву, дзе кіраваў Саюзам Польскіх Фатографаў да 1947 году.

Сяргей Харэўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку7

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў3

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць