Архіў

Магілы ворагаў

Праходзячы міма амбасады Нямеччыны ў Беларусі, зьвярнуў увагу на разьмешчаныя на шчытах фатаздымкі. На картачках — дагледжаныя могілкі савецкіх воінаў, пахаваных на тэрыторыі Нямеччыны.

І якраз на гэтым тыдні радыё «Свабода» прапаноўвае сваім слухачам адказаць на пытаньне, ці трэба ў Беларусі парадкаваць нямецкія могілкі. Гэтая справа, як вядома, рухаецца вельмі марудна і цяжка. Галоўная перашкода — супраціў нашых вэтэранаў. Маўляў, немцы прынесьлі на нашу зямлю гора, а мы будзем даглядаць іхныя магілы! А тым больш што нашы ўласныя салдаты яшчэ далёка ня ўсе пахаваныя належным чынам. Можна зразумець гэтае пакаленьне. Але калі ўлічваць хрысьціянскую мараль, то, безумоўна, і мы павінны паставіцца да нямецкіх ахвяраў вайны проста па-людзку. Яны такія ж ахвяры, як нашыя дзяды і бацькі. Воляй свайго дыктатара Гітлера яны былі адарваныя ад сем’яў і кінутыя ў жорны вайны.

А вось гісторыя стварэньня могілак, што на ўскрайку Магілёва, у раёне аўтазаводу імя Кірава, там, дзе горад пераходзіць ва ўрочышча Любуж, зусім іншая. Тут, на высокім беразе Дняпра, у двухпавярховых дамках месьціўся нямецкі шпіталь. Тых хворых і параненых, якія не выжывалі, хавалі тут жа ў лесе. Адразу пасьля вайны, як распавядаў мой бацька, тут было шмат пагорачкаў з крыжамі. Крыжы пазьней зьнесьлі, а пагорачкі пачалі зарастаць. І мы падлеткамі бегалі туды ў арэхі. Так і казалі: «Пойдзем у арэхі на нямецкія могілкі».

Але вось аднойчы ў Магілёў прыехаў немец сталага ўжо веку. Ён, як аказалася, быў цяжка паранены і лячыўся ў тым шпіталі. На ягоныя грошы магілёўскімі ўладамі (яшчэ адзін добры знак) гэтыя могілкі былі адноўленыя. Цяпер яны абнесеныя мэталічным плотам, пасярэдзіне стаіць крыж і помнічак з чорнага мармуру. Пабудаваная невялічкая каплічка.

Кажуць, што гэты немец яшчэ шукаў тут беларускую жанчыну, якая працавала доктаркай у тым шпіталі, выхадзіла гэтага немца і выратавала яму жыцьцё. Ён хацеў аддзячыць ёй за гэта. На жаль, яна ўжо памерла, дык ён таксама паставіў помнік на яе магіле.

На жаль, я ня ведаю прозьвішчаў ані гэтай жанчыны, ані немца. Распавядаю гэта са словаў сваяка, інжынэра-будаўніка, які кіраваў будаўнічымі работамі на могілках.

Вядома ж, я не заклікаю ўшаноўваць памяць немцаў, што загінулі. Гэта сапраўды было б кашчунствам. Але думаю, карона не спадзе з нашай галавы, калі пераадолеем сябе і будзем хоць бы ўтрымліваць у больш-менш прыстойным стане магілы памерлых — як сваіх герояў, так і сваіх былых ворагаў.

Лявон Гуменьнікаў, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону20

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням5

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім37

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону20

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць