Культура11

Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе 2 лютага — у дзень нараджэння Каліноўскага

Філосаф Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай па напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Ён нагадвае, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй».

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. «Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз», — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку.
«Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае „будзьма беларусамі“, наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка», — напісана ў звароце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць